Тып : будынак
Шыфр : 413Г000650
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Вялікай_Траецкай_вуліцы,_46_(Гродна)

Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 — будынак у гістарычным цэнтры Гродна. Помнік архітэктуры эклектыкі.

== Гісторыя ==
У другой палове ХІХ стагоддзя на гэтым месцы стаяла аднапавярховая малітоўная школа «Шор Элехем». У 1885 годзе па горадзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў і драўляныя пабудовы вакол сінагогі. Улады не далі дазвол на аднаўленне школы, і пэўны час гэты ўчастак не значыўся ў спісе плацельшчыкаў кватэрнага падатку. У 1906 годзе пабудаваны двухпавярховы мураваны жылы дом, які належаў Хаіму Аляксандровічу.
У сярэдзіне 1920-х гадоў дом, крыты бляхай і з трыма балконамі, належаў І. Х. Аляксандровічу. Дом меў прыгожыя вадасцёкавыя варонкі і гаўбечныя рашоткі з гатычнай разеткай, пазней замененыя на прыгожыя каваныя.
У час рэканструкцыі ў пачатку ХХІ ст. (інстытут «Гроднаграмадзянпраект», арх. Ігар Казлоўскі). ад старога дома захавалася толькі сцяна фасада, які выходзіць на вул. Вялікая Траецкая.
Цяпер у будынку знаходзіцца Авіда (Авидо) светадыёднае асвятленне.

== Архітэктура ==
Дом уяўляе сабой двухпавярховы неатынкаваны будынак з жоўтай цэглы, дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс аздоблены сухарыкамі. Лучковыя перамычкі вокнаў з замкамі, падаконнымі цаглянымі ліштвамі.

Тып : будынак
Шыфр : 413Г000650
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_Вялікай_Траецкай_вуліцы,_46_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты