Тып : будынак
Шыфр : 113Г000048
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Фралянкова,_11

Дом па вуліцы Фралянкова, 11 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 11. Будынак выкарыстоўваецца пад музей Баранавiцкага аддзялення чыгункi.

== Архітэктура ==

Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя у час забудовы ў 1905—1908 гадах тэрыторыi чыгуначнай станцыi Баранавiчы-Палескія. З чырвонай цэглы, мае нiзкi цокаль, звонку напамiнае будынак складаў або казармаў таго часу.
Аднапавярховы, прамавугольны ў плане з шыферным вальмавым дахам. Вокны i дзверы аздоблены арачнымi налiчнiкамi, у верхняй частцы будынка пад дахам выкарыстаны аплікацыйныя элементы ў выглядзе трохвугольнiкаў, атрыманыя шляхам асобнай выступаючай кладкi цэглы. Тарцы сцен аздоблены пiлястрамi. 5 комінаў сведчаць аб пячным ацяпленнi.
Унутры часткова захавалася анфiладная планiроўка пакояў. З’яўляецца помнiкам пашыранай на той час «цаглянай архiтэктуры» .

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 113Г000048
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Фралянкова,_11
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты