Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Інтэрнацыянальнай,_18_(Мінск)

Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 18 — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, на рагу з вуліцай Камсамольскай. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

== Гісторыя ==

Мураваны будынак на рагу вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай быў пабудаваны ў першай палове XIX стагоддзя. Ён моцна пацярпеў падчас пажару 1881 года, пасля якога быў адноўлены. Адначасова з боку вуліцы Багадзельнай да старога будынка быў прыбудаваны новы двухпавярховы аб’ём. План будынка быў абумоўлены канфігурацыяй зямельнага пляца.
Гэта быў двухпавярховы мураваны будынак, накрыты складаным па форме дахам, які быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных аконных і дзвярных праёмаў. Вокны першага паверха мелі драўляныя аканіцы. Паверхі былі падзелены на два ярусы, прафіляваныя цягай.
Галоўны фасад, які выходзіў на вуліцу Праабражэнскую, на другім паверсе меў балкон, які быў аздоблены фігурнымі жалезнымі кратамі.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў уладальнікам гэтага дома быў мінскі мешчанін Якаў Бамдас. У 1907 годзе будынак набыў мінскі купец Саламон Ліўшыц.
Паводле інвентарызацыі 1910 года, асноўныя памяшканні будынка выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. Акрамя таго, тут знаходзілася кандытарская крама, заснаваная вядомым мінскім кандытарам турэцкім падданым Ахмедам Офлі, які ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў адчыніў у Мінску некалькі кандытарскіх крам пад назвамі «Канстанцінопальскія».
Пасля 1920 года будынак быў нацыяналізаваны, кандытарская, заснаваная Ахмедам Офлі, была зачынена, а асноўная частка памяшканняў прыстасавана пад камунальныя кватэры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак не пацярпеў. Пасля вайны ў выніку некалькіх рамонтаў была часткова зменена архітэктурнае рашэнне фасадаў.

== Архітэктура ==

Двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак, накрыты трохсхільным вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна. Паверхі падзелены карнізным поясам. Вокны прамавугольныя. Пад карнізам даху праходзіць пояс сухарыкаў. На другім паверсе размешчаны балкон з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Планіроўка мяшаная. Выкарыстоўваецца як жылы.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Інтэрнацыянальнай,_18_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты