Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Інтэрнацыянальная_вуліца_(Мінск)

Інтэрнацыяна́льная ву́ліца — вуліца ў Верхнім Горадзе ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Праходзіць ад вуліцы вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Янкі Купалы, ляжыць паміж Рэвалюцыйнай і праспектам Незалежнасці. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Гарадскога Вала.

== Гісторыя ==
З XVI стагоддзя заходняя частка вуліцы звалася Зборавай ад збудаванага на ёй тым часам кальвінскага збору пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацый мінскіх заможных пратэстантаў. Назву Зборавая гэтай частка вуліцы захоўвала да 1866 года.

У 1673 годзе тут збудаваны каменны касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак у стылі сталага барока. Да 1830-х гадоў вуліца ўпіралася ў земляны гарадскі вал, які праходзіў па кірунку сучаснай Раманаўскай Слабады. Калі вал зрылі, вуліца працягнулася ў Раманаўскае прадмесце. Пасля паразы вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак канфіскавалі і перадалі Рускай праваслаўнай царкве. На іх базе адкрылі Праабражэнскі манастыр. У 1872 годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў псеўдарускім стылі. Вуліцу ў 1866 годзе назвалі Турэмнай, бо яна злучала горад з турэмным замкам, а ў 1882 годзе па ініцыятыве жыхароў пераназвалі ў Праабражэнскую. У 1899 годзе ў раёне турмы была адкрыта жаночая ўрадавая гімназія, у якой пазней вучылася Стэфанія Станюта.
Праабражэнская была адной з цэнтральных вуліц губернскага Мінска. Даўжыня вуліцы ад Губернатарскай да Нова-Раманаўскай складала 175 сажняў (367,5 метра). Гэтая вуліца была брукаванай, мела тратуары і вячэрняе асвятленне. Забудоўваць яе можна было толькі каменнымі дамамі. Частка Інтэрнацыянальнай ад Гарадскога Валу да сучаснай вуліцы Леніна з’яўляецца адной з самых старых вуліц Мінска.
Усходняя частка вуліцы першапачаткова называлася Валоцкая. У 1866 годзе Валоцкая вуліца была перайменавана ў Хрышчэнскую.
Пасля ўсталявання Савецкай улады Праабражэнская вуліца была перайменавана ў Інтэрнацыянальную, а Валоцкая — у Кастрычніцкую, у 1-й палове 1960-х гадоў гэтыя ча

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Інтэрнацыянальная_вуліца_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты