
Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года звалася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
== Гісторыя ==
Сучасная вуліца ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, больш выразна сфарміравалася ў адпаведнасці з праектным планам 1797—1800 гадоў. Ішла ад Новага рынка да гарадской заставы (раён скрыжавання з вул. Валадарскага) і звалася Лошыцкай. З 1840-х гадоў — Базарнай, таму што за гарадской заставай кіпеў рынак. З сярэдзіны XIX стагоддзя ранейшая драўляная забудова стала паступова замяняцца каменнай. З другой паловы XIX стагоддзя і да 1922 года звалася Падгорнай. У той жа час вуліцу працягнулі да скрыжавання з Серпухаўскай (Свярдлова). Функцыянальны характар вуліцы змяніўся на адміністрацыйны ў пачатку XIX стагоддзя — на ёй размясціліся аддзяленне банка, паліцэйскае кіраванне, абшчына Чырвонага крыжа, Мінскі гарадскі тэатр, Марыінская жаночая гімназія, архірэйскі падворак і іншыя грамадскія аб’екты. Да 1913 года забудова Падгорнай пераважна была каменнай. Тым не менш у некаторых частках вуліцы сустракаліся і драўляныя хаты. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года жыццё ўсяго горада рэзка змянілася. У 1922 годзе яна атрымала імя Свярдлова.
У 1920-30-я гады да старых будынкаў падчас рэканструкцыі дабудавалі адзін-два паверхі.
У гады нямецкай акупацыі вуліца насіла назву Kommandantur straße. Забудова вуліцы моцна пацярпелая падчас Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны перыяд была часткова адноўлена, часткова нанова забудавана 4—5-павярховымі жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі.
== Размяшчэнне ==
Праходзіць у Ленінскім раёне Мінска ад мяжы з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі да мяжы з Партызанскім раёнам.
Праходзіць ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы.
Перасякае вуліцы:
Валадарскага,
Камсамольскую,
Леніна,
Энгельса,
Чырвонаармейскую.Праходзіць паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Кірава практычна паралельна ім.
Побач з вуліцай Карла Маркса размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.
== Рух транспарта ==
Рух транспарта на значнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Па рашэнні Мінгарвыканкам вуліца Карла Маркса стане першай пешаходнай вуліцай Мінска. У 2012 пачнецца першы этап рэканструкцыі ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. Вуліца стане пешаходнай сувяззю паміж Мінскім чыгуначным вакзалам, бульварам па вуліцы Леніна і гістарычным цэнтрам.
== Характэрныя будынкі і збудаванні ==
Нумарацыя дамоў — ад вуліцы Свярдлова. Большасць будынкаў 4-х і 5-павярховыя і пабудаваны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На вуліцы Карла Маркса размяшчаецца шэраг вышэйшых дзяржаўных устаноў Беларусі (Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), корпус № 2 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пасольствы, разнастайныя грамадскія аб’екты.
На скрыжаванні з вуліцай Энгельса знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай — Цэнтральны Дом афіцэраў. Паміж імі на вуліцу Карла Маркса выходзіць Александраўскі сквер.
=== Па няцотным баку ===
==== Ад Свярдлова да Валадарскага ====
Да рэвалюцыі на рагу з вул. Каломенскай (Свярдлова) знаходзіліся тры двухпавярховых каменных будынка, у якіх размяшчаліся жаночая лячэбніца, пральня, бляхарня, пякарня і булачная, жылыя памяшканні. Далей два каменных аднапавярховых будынка займала Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа (вул. Падгорная № 3).
Напачатку 50-х гг. XX ст. старая забудова знесена, пачатак участку адышоў пад праезную частку вуліцы Свярдлова.
№ 1 (Свярдлова № 5) — будынак (1953 год, арх. Р. Гегарт), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней на гэтым месцы размяшчалася Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа, заснаваная губернатарам А. А. Трубяцкім. Пачала працаваць з 1903 года. У склад абшчыны ўваходзілі старэйшая і