Тып : будынак
Шыфр : 713Г000079
Датаванне : 1930-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Кірава,_19_(Мінск)

Вуліца Кірава — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска, у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.

== Гісторыя ==
22 снежня 1934 года названа ў гонар Сяргея Міронавіча Кірава. Раней дзве самастойныя вуліцы зваліся Міхайлаўскай (пазней — 11 ліпеня) і Магазіннай (пазней — Універсітэцкай).

== Апісанне ==
Размешчана паміж вуліцай Бабруйскай у раёне Прывакзальнай плошчы і вуліцай Янкі Купалы. Перасякае вуліцы: Свярдлова, Валадарскага, Камсамольскую, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейскую. Побач размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.
Нумарацыя дамоў — ад Прывакзальнай плошчы. На вуліцы размешчаны: «Вароты Мінска», Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, стадыён «Дынама», Выканкам СНД, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

== Забудова ==

=== Няцотны бок ===
№ 1 (вул. Бабруйская, 13, вул. Ленінградская, 7) — «Вароты Мінска» (1947—1952, архітэктар Барыс Рубаненка) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000066
№ 3 — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065
№ 5 — Будынак былой жаночай гімназіі (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000068
№ 11 (вул. Валадарскага, 26) — Будынак былога ўпраўлення Лібава-Роменскай чыгункі (1911) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000070
№ 13 — Будынак былой гасцініцы «Свіслач» (1938) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000071
Прасторавая кампазіцыя са шкла і металу (1970 — 1980-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Ж000051
№ 15 — чатырохпавярховы будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі (1952; архіт. П. Іваноў, перабудаваны ў 1974 годзе, архіт. У. Вараксін і Г. Заборскі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000072
№ 17 — чатырохпавярховы будынак Мінскага абласнога камітэта КПБ (1953—1956; архітэктары А. Воінаў і Л. Усава). Цяпер у будынку размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000073
№ 19 (вул. Камсамольская, 35) — чатырохпавярховы жылы дом з элементамі стылю канструктывізм (1929; архіт. Г. Кавокін) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000074
№ 21 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000075
№ 23 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя, 1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000076
№ 25 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000077
№ 29 (вул. Леніна, 17) — будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (канец ХІХ стагоддзя, 1950-я, архітэктар В. Гусеў і М. Барсукоў) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000078
№ 33 — Будынак (1930-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000079
Комплекс забудовы (ХХ стагоддзе) вул. Кірава — вул. Энгельса — вул. Чырвонаармейская — вул. К.Маркса — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000064
№ 51 (вул. Янкі Купалы, 9) — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065

=== Цотны бок ===
№ 2 (вул. Бабруйская, 15, вул. Ульянаўская, 34) — «Вароты Мінска» (1947—1952, архітэктар Барыс Рубаненка) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000067
№ 4 — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065
№ 6 (вул. Свярдлова, 22) — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000065
№ 8 — будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (корп. 1) і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (корп. 2) (архітэктары В. Аладаў, А. Жалдакоў, А. Смольскі). Пабудаваны як будынак Міністэрства гандлю і Спорткамітэта БССР.
№ 8 — Бізнес-цэнтр «Kiroff»
№ 8 — Спартыўная арэна стадыёна «Дынама», уваходная аркада (1934, 1947—1954) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000069
№ 16 (вул. Энгельса, 24) — будынак (1937) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000279

== Гл. таксама ==
Спіс вуліц Мінска

== Адрасы ==

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000079
Датаванне : 1930-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Кірава,_19_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты