Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Лазарэнкі,_7

Дом па вуліцы Лазарэнкі, 7 — будынак у Магілёве, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя на Віленскай вуліцы пабудаваны як жылы, даходны дом. Пакоі верхняга паверха дома былі жылымі, на першым і цокальным паверхах размяшчаліся розныя ўстановы — крамы, майстэрні, склады.
У 1920-я гады будынак нацыяналізаваны савецкай уладай. Верагодна, першапачаткова выкарыстоўваўся як жылы, маглі размяшчацца савецкія ўстановы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны мог быць пашкоджаны, але захаваліся дэкаратыўныя архітэктурныя дэталі на галоўным фасадзе будынка. У 1960—1990-я гады ў будынку размяшчаўся медвыцвярэзнік. З 2006 года не эксплуатаваўся і пакрысе разбураўся.
У 2007 годзе, калі на адкрыццё новай транспартнай развязкі з мостам цераз Дубравенку прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, занядбаныя будынкі па вуліцы Лазарэнкі хавалі за банернай сеткай.
У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэнне.
У 2015 годзе будынак быў прададзены за амаль 902 млн беларускіх рублёў пад адміністрацыйна-гандлёвы ці культурна-дзелавы аб’ект.
9 чэрвеня 2017 года познім вечарам у будынку адбыўся пажар. Пажарам знішчана 100 м² даху і 50 м² перакрыццяў. Сёння будынак у аварыйным стане, знаходзіцца на рэстаўрацыі.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры эклектыкі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Лазарэнкі. Галоўны фасад па двум паверхам выдзелены рызалітам, які крыху зрушаны ў левы бок на адну вось і завершаны складанай кампазіцыяй франтона, што абрамляе акно гарышча. На 1-м паверсе ў рызаліце размешчаны галоўны ўваход, дзверы якога аздабляюць фігурныя пілястры, на другім паверсе акно аздабляюць паўкалоны. На 3-й і 7-й восях некалі знаходзіліся балконы. Паверхі падзелены шырокім гзымсавым паяском з вылучанымі падаконнымі нішамі. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя з сандрыкамі, другога — прамавугольныя з ліштвамі. З правага боку вылучаны рызаліт на адну вось, аздабленне якога не адрозніваецца ад аздаблення галоўнага фасада. Сцяна з левага боку збудавання — глухая, завершана франтонам. Сцены завершаны прафіляваным гзымсамам. Усе дэкаратыўныя дэталі выкананы цаглянай муроўкай. Дах двухсхільны.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Лазарэнкі,_7
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings