Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Датаванне : XVI–XX стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Леніна,_13_(Глыбокае)

Пінск (трансліт.: Pinsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пінскага раёна, каля зліцця рэк Піна і Прыпяць. За 180 км на ўсход ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Лунінец. Вузел аўтадарог на Іванава (М10), Івацэвічы і Столін (Р6), Лунінец (Р8). Рачны порт. Пінск называюць сталіцай Палесся, тут знаходзяцца 44 гістарычна-культурныя помнікі, якія ахоўваюцца Рэспублікай Беларусь. Насельніцтва 137 961 чал. (2018).

== Назва ==
Паводле распаўсюджанага меркавання, тапонім «Пінск» утварыўся ад назвы ракі Піна. Тым часам няма адназначнага меркавання аб паходжанні гідроніма: на думку беларускага географа В. Жучкевіча, ён утварыўся ад славянскай асновы «пін», сэнсавае значэнне якой — прыпынак, прыстань, вір у рацэ, гаць. Існуюць таксама і іншыя тэорыі, найбольш пашыраныя з якіх: «Піна» ад «пена», што пляскалася на ўзбярэжжы; «Піна» ад лацінскага «пінус» — «сасна», бо сосны ў вялікай колькасці раслі на берагах рэчкі.
У гістарычных крыніцах таксама згадваецца як Пиньск, Пинеск.

== Гісторыя ==

=== У Сярэднявеччы ===
Першы пісьмовы ўспамін пра Пінск («Пінеск») змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і датуецца 1097. Узнікненне горада ў XI ст. пацвярджаюць археалагічныя звесткі. Да XII ст. ён уваходзіў у склад Тураўскага княства.
У 1174 Пінск стаў сталіцай удзельнага княства. У летапісах згадваюцца князі пінскія: Яраслаў (1183) і Яраполк (1190). На той час горад меў гандлёвыя сувязі з Валынню, Сярэднім Падняпроўем і Паўночным Прычарнамор’ем.
У XIII ст. Пінск стаў цэнтрам Пінска-Тураўскай епархіі. Пад 1263 упершыню ўпамінаецца праваслаўны храм пры манастыры ў прадмесці Лешча — рэлігійным і асветніцкім цэнтры Піншчыны.
У пач. XIV ст. Пінскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве ў самім горадзе збудавалі замак. З 1320 года тут княжыў Нарымунт Гедзімінавіч, які ў 1348 годзе загінуў у бітве з крыжакамі. У 1396 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч заснаваў у Пінску касцёл францысканцаў. Станам на 1471 год у горадзе валадарыла княгіня Марыя — удава Сямёна Алелькавіча, які вёў свой род ад Гедзіміна. У вялікай колькасці яе дароўных грамат ўтрымліваюцца першыя вядомыя пісьмовыя ўпамінанні вёсак Піншчыны.
У 1521 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Пінск сваёй жонцы вялікай княгіні Боне, якая пачала актыўна праводзіць аграрныя пераўтварэнні на Палессі. У 1527 годзе сцены Пінскага замка спынілі апошні набег татар на Літву. З 1539 года горад стаў цэнтрам староства.
У сяр. XVI ст. у Пінску было 27 вуліц і 800 двароў, а таксама магутная сістэма ўмацаванняў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад стаў сталіцай павета Берасцейскага ваяводства.

Сімволіка гістарычнай Піншчыны

=== У Рэчы Паспалітай ===
12 студзеня 1581 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Пінску Магдэбургскае права (пацвярджалася ў 1589, 1633, 1650, 1785 гадах) і герб: «у чырвоным полі шчыта залаты лук са стралой і нацягнутай цецівой». Неўзабаве тут збудавалі ратушу.
Пасля заключэння Берасцейскай уніі (1596) утварылася Турава-Пінская грэка-каталіцкая епархія. У 1636—1675 у горадзе ўзвялі мураваныя езуіцкія касцёл і калегіум. У 1648 на Запарожжы пачалося паўстанне Хмяльніцкага, якое набыла характар рэлігійнай вайны. Хваляванні дайшлі і да Пінска, але іх удзельнікаў разам з казакамі разбіў гетман польны Януш Радзівіл. У сяр. XVII ст. горад быў важным цэнтрам гандлю, тут праходзіў шлях з Балтыі да паўднёвых гарадоў Каралеўства Польскага.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) 5 кастрычніка 1655 маскоўскі ваявода Валконскі заняў Пінск, разрабаваў яго і спаліў разам з навакольнымі слабодамі. Пазней у 1660—1664 гадах горад неаднаразова трымаў аблогу казацкіх і маскоўскіх загонаў, якія 25 чэрвеня 1660 зноў узялі яго штурмам.
У 1705 князь Міхал Вішнявецкі і яго жонка Кацярына заснавалі ў Пінску кляштар бернардзінцаў (праіснаваў да 1832 года). У Вялікую Паўночную вайну ў 1706 кароль Швецыі Карл XII заняў

Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Датаванне : XVI–XX стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Леніна,_13_(Глыбокае)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты