Шыфр : 712Г000097
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Леніна,_2/26_(Мінск)

Дом па вуліцы Леніна, 2 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу з Інтэрнацыянальнай вуліцай (№ 26). Уваходзіць у ансамбль забудовы вуліцы Леніна.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1947—1954 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Г. Заборскага.
Раней у будынку размяшчаўся рэстаран «Патсдам», цяпер — Grand Café.

== Архітэктура ==
Будынак шасці-, сяміпавярховы. Вуглавая частка паглыблена і зроблена ў выглядае трохграннага аб’ёма, накрытага вальмавым дахам. Уваход у рэстаран, які займае 2 паверхі, аформлены масіўным парталам з прысадзістымі калонамі і лучковым франтонам.

== Мемарыяльныя дошкі ==
У 2014 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка мастаку Барысу Аракчэеву (скульптар Яўген Колчаў), які з 1963 па 2013 год працаваў у гэтым доме ў сваёй майстэрні на сёмым паверсе.
З боку вуліцы Леніна устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму акцёру, Народнаму артысту БССР Глебу Глебаву, які пражываў у ім з 1951 па 1967 гг.
З боку вуліцы Інтэрнацыянальнай устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму кінарэжысёру Віталю Чацверыкову, які пражываў у ім з 1975 па 1983 гг.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Т. В. Габрусь. 133. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Шыфр : 712Г000097
Датаванне : 1954
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Леніна,_2/26_(Мінск)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings