Дом па вуліцы Леніна, 5 — будынак у цэнтры Глыбокага Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы як жылы.
== Архітэктура ==
Размешчаны адасоблена, галоўным вузкім фасадам выходзіць на «чырвоную лінію» вуліцы. Двухпавярховы будынак з пакатым вальмавым дахам, прамавугольны ў плане, выцягнуты ў бок двара. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі з рытмам прамавугольных аконных праёмаў і балконам у цэнтры. Архітэктурны дэкор складаюць ліштвы праёмаў, філёнгі, міжпаверхавы і завяршальны карнізы. Кожны з паверхаў дома падзелены на 4 кватэры, аб’яднаныя вакол цэнтральнай лесвіцы.
== Літаратура ==
Вярцінская, А. В. Нашы гісторыка-культурныя каштоўнасці : архітэктурныя будынкі Глыбокага / А. В. Вярцінская // Веснік Глыбоччыны. — 2005. — 7 верас. — С. 3.
Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Леніна / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 225—226.
Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Маскоўскай / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 226.
Шыталь, К. Глыбачане набылі для музея рэдкую паштоўку / К. Шыталь // Вольнае Глыбокае. — 2015. — 22 студз. — С. 4.