Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Сурганава,_53_(Магілёў)

Дом па вуліцы Сурганава, 53 — будынак у Магілёве, размешчаны на тэрыторыі Пячэрска. Узведзены ў сярэдзіне XIX ст. у стылі эклектызму.

== Архітэктура ==
На сённяшні дзень у выніку шматлікіх перабудоў знешні выгляд будынка і ўнутраная планіроўка значна зменены, некаторыя архітэктурныя дэталі страчаны. Будынак Н-падобны ў плане, аднапавярховы, мураваны. Сцены атынкаваныя. Дах з ліставога жалеза. Цэнтральная частка — двусхільная, бакавыя — вальмавыя. Аконныя праёмы паўцыркульныя, завершаны сандрыкамі. Галоўны і задні фасады цэнтральнай часткі рытмічна расчлянёны пяццю і трыма (першапачаткова было пяць) аконнымі праёмамі. Бакавыя крылы фасады першапачаткова мелі па сем аконных праёмаў рознай шырыні, размеркаваных нераўнамерна. У сучасным стане некаторыя з іх зашыты і не выкарыстоўваюцца. З боку галоўнага фасада маецца два ўваходы, перад адным з якіх прыбудавана драўляная веранда. Яшчэ адна мураваная і дзве драўляныя прыбудовы гаспадарчага прызначэння месцяцца на бакавым і заднім фасадах будынка. Першапачаткова будынак меў анфіладную ўнутраную планіроўку.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Сурганава,_53_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings