
4-ы камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе па вул. Суворава, 38.
Пабудаваны ў 1930—1935 гадах па праекце Васіля Вукалава.
== Архітэктура ==
Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амаль квадратных акон. На 1-м паверсе — магазін.
Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя аб’ёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый.
== Літаратура ==
22. Забудова вуліцы Суворава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.