Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Замкавай,_25_(Мінск)

Дом па вуліцы Замкавай, 25 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы №№ 27а і 25 адноўлены ў сярэдзіне 2010-х гадоў.

== Архітэктура ==
Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 25 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі, на другім паверсе фланкіраваны лапаткамі з плоскімі нішамі. Вокны прамавугольныя без ліштваў. У будынку размешчана гасцініца «На Замкавай».

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Замкавай,_25_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты