Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Замкавай,_27_(Мінск)

Дом па вуліцы Замкавай, 27 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Частка дома № 27 адноўлена разам з дамамі № 29 і 31 ў сярэдзіне 2000-х, астатняя частка (№ 27а) адноўлена разам з домам № 25 у сярэдзіне 2010-х гадоў.

== Архітэктура ==
Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 27 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі, цэнтр фасада вылучаны неглыбокім выступам на другім паверсе з лапаткамі па баках і завершаны трохвугольным франтончыкам. Вокны лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі. У частцы будынка (№ 27а) размешчана гасцініца «На Замкавай».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_вуліцы_Замкавай,_27_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.