Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1920
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Садовая_вуліца_(Санкт-Пецярбург)

Пінск (трансліт.: Pinsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пінскага раёна, каля зліцця рэк Піна і Прыпяць. За 180 км на ўсход ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Лунінец. Вузел аўтадарог на Іванава (М10), Івацэвічы і Столін (Р6), Лунінец (Р8). Рачны порт. Пінск называюць сталіцай Палесся, тут знаходзяцца 44 гістарычна-культурныя помнікі, якія ахоўваюцца Рэспублікай Беларусь. Насельніцтва 137 961 чал. (2018).

== Назва ==
Паводле распаўсюджанага меркавання, тапонім «Пінск» утварыўся ад назвы ракі Піна. Тым часам няма адназначнага меркавання аб паходжанні гідроніма: на думку беларускага географа В. Жучкевіча, ён утварыўся ад славянскай асновы «пін», сэнсавае значэнне якой — прыпынак, прыстань, вір у рацэ, гаць. Існуюць таксама і іншыя тэорыі, найбольш пашыраныя з якіх: «Піна» ад «пена», што пляскалася на ўзбярэжжы; «Піна» ад лацінскага «пінус» — «сасна», бо сосны ў вялікай колькасці раслі на берагах рэчкі.
У гістарычных крыніцах таксама згадваецца як Пиньск, Пинеск.

== Гісторыя ==

=== У Сярэднявеччы ===
Першы пісьмовы ўспамін пра Пінск («Пінеск») змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і датуецца 1097. Узнікненне горада ў XI ст. пацвярджаюць археалагічныя звесткі. Да XII ст. ён уваходзіў у склад Тураўскага княства.
У 1174 Пінск стаў сталіцай удзельнага княства. У летапісах згадваюцца князі пінскія: Яраслаў (1183) і Яраполк (1190). На той час горад меў гандлёвыя сувязі з Валынню, Сярэднім Падняпроўем і Паўночным Прычарнамор’ем.
У XIII ст. Пінск стаў цэнтрам Пінска-Тураўскай епархіі. Пад 1263 упершыню ўпамінаецца праваслаўны храм пры манастыры ў прадмесці Лешча — рэлігійным і асветніцкім цэнтры Піншчыны.
У пач. XIV ст. Пінскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве ў самім горадзе збудавалі замак. З 1320 года тут княжыў Нарымунт Гедзімінавіч, які ў 1348 годзе загінуў у бітве з крыжакамі. У 1396 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч заснаваў у Пінску касцёл францысканцаў. Станам на 1471 год у горадзе валадарыла княгіня Марыя — удава Сямёна Алелькавіча, які вёў свой род ад Гедзіміна. У вялікай колькасці яе дароўных грамат ўтрымліваюцца першыя вядомыя пісьмовыя ўпамінанні вёсак Піншчыны.
У 1521 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Пінск сваёй жонцы вялікай княгіні Боне, якая пачала актыўна праводзіць аграрныя пераўтварэнні на Палессі. У 1527 годзе сцены Пінскага замка спынілі апошні набег татар на Літву. З 1539 года горад стаў цэнтрам староства.
У сяр. XVI ст. у Пінску было 27 вуліц і 800 двароў, а таксама магутная сістэма ўмацаванняў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад стаў сталіцай павета Берасцейскага ваяводства.

Сімволіка гістарычнай Піншчыны

=== У Рэчы Паспалітай ===
12 студзеня 1581 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Пінску Магдэбургскае права (пацвярджалася ў 1589, 1633, 1650, 1785 гадах) і герб: «у чырвоным полі шчыта залаты лук са стралой і нацягнутай цецівой». Неўзабаве тут збудавалі ратушу.
Пасля заключэння Берасцейскай уніі (1596) утварылася Турава-Пінская грэка-каталіцкая епархія. У 1636—1675 у горадзе ўзвялі мураваныя езуіцкія касцёл і калегіум. У 1648 на Запарожжы пачалося паўстанне Хмяльніцкага, якое набыла характар рэлігійнай вайны. Хваляванні дайшлі і да Пінска, але іх удзельнікаў разам з казакамі разбіў гетман польны Януш Радзівіл. У сяр. XVII ст. горад быў важным цэнтрам гандлю, тут праходзіў шлях з Балтыі да паўднёвых гарадоў Каралеўства Польскага.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) 5 кастрычніка 1655 маскоўскі ваявода Валконскі заняў Пінск, разрабаваў яго і спаліў разам з навакольнымі слабодамі. Пазней у 1660—1664 гадах горад неаднаразова трымаў аблогу казацкіх і маскоўскіх загонаў, якія 25 чэрвеня 1660 зноў узялі яго штурмам.
У 1705 князь Міхал Вішнявецкі і яго жонка Кацярына заснавалі ў Пінску кляштар бернардзінцаў (праіснаваў да 1832 года). У Вялікую Паўночную вайну ў 1706 кароль Швецыі Карл XII заняў горад, разрабаваў і спаліў яго. Разбурэнні спазнаў і бастыённы замак у прадмесці Каралін, збудаваны спярша для маршалка вялікага і перададзены пазней князям Вішнявецкім. У 1710 у Пінску, Парахонску, Плешчыцах, Марозавічах, Лапаціне, Калбах спыняўся Васіль Тацішчаў — аўтар пяцітомнай «Гісторыі Расійскай», навуковец, дыпламат, асветнік, падарожнік, дзяржаўны дзеяч XVIII стагоддзя. Таго ж года на Піншчыне па загаду цара маскоўскага Пятра I ён зладзіў вытворчасць 30 гармат і 7 суднаў.
У 1729—1746 пры Пінскім езуіцкім калегіуме працавала друкарня. У 1750—1782 на паўночна-ўсходняй ускраіне прадмесця Каралін айцы-камуністы збудавалі мураваны касцёл, вядомы цяпер пад тытулам Карла Барамеуша. У 1784 у Пінску спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які прысутнічаў на цырымоніі закладкі Палаца Бутрымовічаў і наведаў таксама вёскі Лапаціна, Горнава і Альбрэхтова. У 1787 пачалася будова мураванага касцёла пры кляштары дамініканцаў. 1 ліпеня 1791 пачала працу Пінская генеральная кангрэгацыя, чыёю мэтай было ўтварэнне аўтакефальнай праваслаўнай царквы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай не дазволілі здзейсніцца гэтым планам.

Старыя выявы горада

=== У Расійскай Імперыі ===
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе з 1795 атрымаў статус павятовага горада Мінскага намесніцтва. У 1804 на землях памешчыка Рыдзеўскага знайшлі вялікі манетны скарб.
У сяр. XIX ст. Пінск стаў буйным цэнтрам гандлю, тут працавалі 2 гарбарні, завод апрацоўкі медзі, піваварня, тытунёвая фабрыка, млын. У 1857 у горадзе адкрылася гімназія, пераўтвораная ў 1878 у рэальнае вучылішча. У 1865 муж і жонка Фляросы заснавалі ў Пінску бальніцу. У 1882 праз горад прайшла паўднёвая лінія Палескіх чыгунак. У 1885 пачалі працаваць суднарамонтны і механічны завод, у 1892 — запалкавая фабрыка «Прагрэс — Вулкан».
У пач. ХХ ст. у Пінску было 5 бальніц, 3 аптэкі, 3 царквы, мужчынскі манастыр, 2 касцёлы, 2 сінагогі, паштова-тэлеграфная кантора, турэмны замак, 22 фабрыкі і заводы з 1100 рабочымі. Станцыя Палескай чыгункі, суднаходства па Прыпяці. Акрамя грузавой прыстані, мелася параходная пасажырская з лініямі Пінск — Кіеў, Пінск — Любяшоў, Пінск — Целяханы. У горадзе працавалі Азова-Данскі камерцыйны банк, рэстарацыя, тэатр, рэальнае вучылішча, жаночая гімназія, 6 прыходскіх школ, 2 пачаткевыя вучэльні, 2 прыватныя гімназіі, 3 прыватныя пачатковыя навучальныя ўстановы, мужчынская духоўнае вучылішча, кнігарні, фатаграфіі, крамы і розныя адміністрацыйныя ўстановы. У сакавіку 1904 у Пінску з’явілася тэлефонная сетка (станам на 1910 яе паслугамі карысталіся 196 абанентаў). У лістападзе 1911 у горадзе пачаліся першыя сеансы кінематографа. У 1912—1914 тут жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Пінск: работы Напалеона Орды, 2-я пал. XIX ст.

=== Найноўшы час ===
У Першую сусветную вайну 15 верасня 1915 Пінск занялі нямецкія войскі. 4 сакавіка 1918 урад УНР III Устаноўчай граматай ад лістапада 1917 абвясціў горад часткай украінскай дзяржавы, адначасова з 25 сакавіка таго ж года Пінск уключаны ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэрыторыя Палесся была прадметам перагавораў паміж БНР і УНР. Пад канец 1918 года германскія войскі зышлі з Палесся.
1 студзеня 1919 Пінск занялі бальшавікі, якія, у адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, далучылі яго да БССР як цэнтр павета («падраёна») Брэсцкага раёна. 22 студзеня 1919 года войскі УНР пакінулі Пінск. 5 сакавіка 1919 адбылася бітва за Пінск паміж Палескай групай войска Польскай Рэспублікі і бальшавікамі, у выніку якой палякі здабылі горад, а таксама цягнікі, ваенныя склады, калону пантонаў і ўзялі ў палон некалькі дзясяткаў салдат. У жніўні 1920 Пінск зноў занялі бальшавікі, якія ўтрымлівалі горад да 26 верасня 1920 года, але вымушаны былі адступіць.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пінск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў сталіцай павета Палескага ваяводства. У міжваенны перыяд Пінск быў адным з найзначнейшых у Польшчы цэнтраў пасялення расійскай эміграцыі (гл. Рускае дабрачыннае таварыства, Рускае таварыства моладзі), а таксама самы «яўрэйскі» горад на Усходніх Крэсах. 7 верасня 1921 здарыўся вялікі пажар: агонь знішчыў практычна ўсю цэнтральную частку горада. У 1924 у Пінску заснавалі краязнаўчы музей (адкрыўся ў 1926 годзе). Увосень 1934 года Пінск і сучасны Пінскі раён з навуковай экспедыцыяй наведала сусветна вядомая амерыканская даследчыца Луіза Арнер Бойд. У 1936 у гарадскім парку «Лешча» прайшла вялікая сельскагаспадарчая выстаўка, напярэдадні якой выйшаў «Informator m. Pinska».

У 1939 Пінск увайшоў у БССР, у кастрычніку таго ж года савецкія карныя органы расстралялі ці вывезлі ў Катынь больш за 500 палякаў і беларусаў. Васіль Корж і яго паплечнікі з НКВД бралі ўдзел у забойстве людзей. 4 снежня 1939 горад стаў цэнтрам Пінскай вобласці (існавала да 1 жніўня 1954). У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Пінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
10 жніўня 1946 распачаўся рух на першым аўтобусным маршруце. У 1953 у Пінску ўсталявалі першыя чатыры тэлефоны-аўтаматы. У 1956 пры рэканструкцыі горада быў знішчаны помнік архітэктуры барока — Касцёл Св. Станіслава, Рыначная плошча з гандлёвымі радамі, а таксама рэнесансная Вялікая сінагога. 30 ліпеня 1958 года ў межы горада ўвайшлі вёскі Альбрэхтава, Казлякевічы, Калонія і пасёлак пяньковага завода. У 1960 распачалася будова аўтамабільнай трасы Пінск — Столін, у 1965 — камбіната верхняга трыкатажу, вядомага цяпер як ААТ «Палессе».
17 студзеня 1987 у Пінску адкрыўся новы будынак аўтавакзала, 5 красавіка таго ж года да новага Пінскага порта прычаліла першае судна. 7 лістапада 1989 у горадзе адкрыўся новы будынак Цэнтральнай бібліятэкі. 15 жніўня 1992 выйшла першая тэлепраграма пінскага тэлеканала «Вараг».

=== Рэспубліка Беларусь ===
25 кастрычніка 2010 года на заводзе «Пінскдрэў» адбыліся выбух і пажар, у выніку якіх загінула 14 чалавек.
9 і 10 жніўня 2020 года ў Пінску адбываліся жорсткія сутыкненні паміж супрацоўнікамі МУС і пратэстоўцамі: людзі заблакавалі будынак Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Як кажуць сведкі тых падзей, жыхары Пінска накіраваліся да выбарчых участкаў дазнацца вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, але іх накіроўвалі ў выканкам, маўляў, усе вынікі перадалі туды. Такім чынам людзі і пазбіраліся пад будынкам выканаўчага камітэта. На прапанову ўладаў, пяць прадстаўнікоў грамадзян пайшлі ў будынак «паразмаўляць», астатнія мірна чакалі, пляскалі ў ладкі, смяяліся, нават перакідваліся словамі з міліцыянтамі, сярод якіх было шмат знаёмых. А ў гэты час мясцовыя ўлады пільна сцягвалі дадатковыя сілы праваахоўнікаў, пасля чаго людзей узялі ў кола, а людзі спрабавалі вырвацца з гэтага ачаплення, баронячыся ад узброеных сілавікоў. У выніку супрацьстаяння ўладамі была распачата «Пінская справа».

Места на старых фатаздымках

== Геаграфія ==

Пінск стаіць у вусці ракі Піны ля месца яе ўпадзення ў Прыпяць, якая аддзяляе горад ад прылеглых балот. У старажытнасці балоты, якія лічыліся дном міфічнага «Герадотава мора», былі адзінай прыроднай абаронай ад захопнікаў. Раней Піна і Струмень (так палешукі называюць Прыпяць у верхнім цячэнні), зліваліся насупраць старога замка. Рэчышча ракі ў межах Пінска зрэзанае, шырыня складае 35—55 метраў.
Пінск знаходзіцца ў часавым поясе, які пазначаецца па міжнародным стандарце як Eastern European Time (Усходнееўрапейскі час), EET (UTC+2). Улетку ў Беларусі выкарыстоўваецца ўсходнееўрапейскі летні час (UTC+3).

=== Прырода ===
Горад атачае лесапаркавая зона «Лугі». На тэрыторыі Пінска знаходзіцца некалькі паркаў (у тым ліку парк культуры і адпачынку, дзіцячы гарадок на вул. Заслонава) і сквераў. Ландшафт навакольных тэрыторый галоўным чынам антрапагенны — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, дачныя пасёлкі, сустракаюцца асобныя лясныя масівы (сасна, бяроза і г.д.).
Пінск — цэнтр меліярацыі Палесся на некалькі дзесяцігоддзяў. У наш час у горадзе працягвае сваю працу РУП «Палессегіправадхаз».

=== Клімат ===
Пінск размяшчаецца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату. Праз уплыў марскіх паветраных мас тут мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з’яўляюцца прычынай гэтага, перамяшчаюцца з Атлантычнага акіяна з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −4,5 °C, ліпеня 18,5 °C. Гадавая колькасць ападкаў — каля 630 мм

Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1920
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Садовая_вуліца_(Санкт-Пецярбург)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты