Датаванне : пачатак XX стагоддзя

Дом з Калонамі па Замкавай вуліцы, 3 у Лідзе.  Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. За савецкім часам меў адрас Камсамольская вуліца, 6. Быў унесены ў афіцыйны Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, як частка фрагмента жылой забудовы па вул. Камсамольскай — «помніка горадабудаўніцтва, у якім увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі пачатку 20 ст.»

“Насупраць замкавай сцяны стаіць, як называлі яго старыя лідзяне, «дом з калонамі» – Замкавая, 3.Дом пабудаваны ў 1926 г. У цэнтры яго галоўнага фа-сада паміж дзвюма калонамі знаходзіцца лоджыя.
Сцены будынка завершаны карнізам, у сярэдзіне яко га трохвугольны франтон порціка. Ад пачатку яго існавання тут мясцілася так званая «Сеймікавая» аптэка (вул. Крывая, 3) Левінсона і Зеліковіча. Назву атрымала таму, што яе адчыніў лідскі павятовы сеймік. Калі сеймік зачыніў сваю аптэку,новая на гэтым месцы атрымала назву «па-Сейміковая», яна належала Людвіцы Міцкевіч (адрас – вул. Мацкевіча, 3. Вуліцу Крывую пераназвалі). Лідзянін Зіновій Баляслававіч Бянько расказаў мне, што пасля Другой сусветнай вайны з паўднё-вага боку «дом з калонамі» меў драўляную прыбудову, у якой мясціўся каўбасныцэх, а ў самім доме жылі людзі.” – Лаўрэш, Л.Л. Шпацыры па старой Лідзе.

Архітэктура

Размяшчаецца насупраць замкавай сцяны, адасоблена. Пабудаваны з цэглы. Двухпавярховы аб’ём блізкі ў плане да прамавугольніка, пакрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада — лоджыя, дзе размешчаны двухкалонны порцік. Паміж калонамі выступае балкон з ажурнай каванай агароджай. Сцены будынка завершаны карнізам, у сярэдзіне якога трохвугольны франтон порціка. Тарцовыя фасады завершаны шчытамі. Кожны паверх дома папярочнай сцяной і лесвічнай клеткай падзелены на 4 кватэры.

Літаратура

  • А. М. Кулагін. 870. Забудова вуліцы Камсамольскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  • Лаўрэш, Л.Л. Шпацыры па старой Лідзе / Лаўрэш Л.Л. – Гродна: «ЮрСаПрынт», 2020. – 342 с. У кнізе, грунтуючыся на архіўнай інфармацыі, працах гісторыкаў, мемуарах лідзян і артыкулах старых газет, праз лёс лідскіх вуліц, будынкаў і жыхароў горада, расказваецца гісторыя старажытнага горада Ліда. Кніга напісана як серыя вандровак па старой Лідзе. Карыстаючыся ёю і пададзенымі каардынатамі, можна самастойна вывучаць гісторыю гэтага старога павятовага цэнтра Беларусі. Кніга будзе цікавай жыхарам Лідчыны, экскурсаводам і гасцям горада а таксама ўсім чытачам, якія неабыякавымі да беларускай мінуўшчыны.
Датаванне : пачатак XX стагоддзя
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings