
Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак / жылы будынак
Месца :
Гродзенская вобласць / Лідскі раён / Ліда
Архітэктурны стыль : польскі канструктывізм(?)
Датаванне : пачатак XX стагоддзя
Дом па Замкавай вуліцы, 5 у Лідзе. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. За савецкім часам меў адрас Камсамольская вуліца, 3, і размяшчаўся на скрыжаванні з Замкавай. Быў унесены ў афіцыйны Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, як частка фрагмента жылой забудовы па вул. Камсамольскай — «помніка горадабудаўніцтва, у якім увасоблены асноўныя мастацка-стылявыя напрамкі пачатку 20 ст.»
Архітэктура
Пабудаваны з цэглы як жылы. Размяшчэнне дома абумовіла складаную канфігурацыю яго плана — шматграннік са скругленым вуглом. Двухпавярховы аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Фасады маюць плоскаснае вырашэнне, пазбаўлены дэкору. Планіроўка зменена. Дом — помнік жыллёвай архітэктуры з рысамі канструктывізму.
Літаратура
- А. М. Кулагін. 870. Забудова вуліцы Камсамольскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак / жылы будынак
Месца :
Гродзенская вобласць / Лідскі раён / Ліда
Архітэктурны стыль : польскі канструктывізм(?)
Датаванне : пачатак XX стагоддзя