Тып : будынак
Шыфр : 713Г000033
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1932
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_завулку_Дабрамысленскім,_3

Дом па завулку Дабрамысленскім, 3 — будынак у Мінску, размешчаны ў былым прадмесці Добрыя Мыслі.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1932 годзе па праекце архітэктараў А. П. Воінава, М. І. Гілярава, А. Ф. Крылова.
18 красавіка 1942 г. пад Мінскам была дэсантавана група савецкіх разведчыкаў, у якую ўваходзіў Л. А. Барсукоўскі (камандзір). 27 ліпеня 1942 г. самалётам быў дастаўлены сувязны ЦК КП(б)Б М. М. Бортнік (П. М. Грыб). Яны павінны былі ўмацаваць разведгрупу С. К. Вішнеўскага, якая дзейнічала ў Мінску. Рацыя размяшчалася па кватэры А. Д. і М. Т. Загорскіх (кв. 53). Сеансы сувязі праводзіліся таксама з кватэры С. А. Берасневіча (вул. Быхаўская, 20, кв. 1). На гэтай кватэры працавала таксама рацыя разведгрупы С. К. Вішнеўскага. Разведчыкі наладзілі сувязь з Мінскім камуністычным падполлем. Восенню 1942 г. рацыя групы С. К. Вішнеўскага была запеленгавана акупантамі. Таму разведгрупа пайшла ў партызанскі атрад «Штурм» Мінскай вобласці. У пачатку студзеня 1943 г. члены групы загінулі.

У 1966 г. на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1984 г. абноўлена (архіт. М. Ткачук; сілумін).

== Архітэктура ==

У архітэктуры будынка канструктывісцкія рысы — рызаліты лесвічных клетак з вертыкальным шкленнем, вялікія праёмы, выцягнутыя балконы — спалучаюцца з элементамі лаканічнага дэкору — рустоўкай, ліштвамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000033
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1932
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_па_завулку_Дабрамысленскім,_3
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings