Шыфр : 713Г000110
Датаванне : 1950-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Саюз_беларускіх_пісьменнікаў

Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года звалася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

== Гісторыя ==

Сучасная вуліца ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, больш выразна сфарміравалася ў адпаведнасці з праектным планам 1797—1800 гадоў. Ішла ад Новага рынка да гарадской заставы (раён скрыжавання з вул. Валадарскага) і звалася Лошыцкай. З 1840-х гадоў — Базарнай, таму што за гарадской заставай кіпеў рынак. З сярэдзіны XIX стагоддзя ранейшая драўляная забудова стала паступова замяняцца каменнай. З другой паловы XIX стагоддзя і да 1922 года звалася Падгорнай. У той жа час вуліцу працягнулі да скрыжавання з Серпухаўскай (Свярдлова). Функцыянальны характар вуліцы змяніўся на адміністрацыйны ў пачатку XIX стагоддзя — на ёй размясціліся аддзяленне банка, паліцэйскае кіраванне, абшчына Чырвонага крыжа, Мінскі гарадскі тэатр, Марыінская жаночая гімназія, архірэйскі падворак і іншыя грамадскія аб’екты. Да 1913 года забудова Падгорнай пераважна была каменнай. Тым не менш у некаторых частках вуліцы сустракаліся і драўляныя хаты. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года жыццё ўсяго горада рэзка змянілася. У 1922 годзе яна атрымала імя Свярдлова.
У 1920-30-я гады да старых будынкаў падчас рэканструкцыі дабудавалі адзін-два паверхі.

У гады нямецкай акупацыі вуліца насіла назву Kommandantur straße. Забудова вуліцы моцна пацярпелая падчас Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны перыяд была часткова адноўлена, часткова нанова забудавана 4—5-павярховымі жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі.

== Размяшчэнне ==

Праходзіць у Ленінскім раёне Мінска ад мяжы з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі да мяжы з Партызанскім раёнам.
Праходзіць ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы.
Перасякае вуліцы:

Валадарскага,
Камсамольскую,
Леніна,
Энгельса,
Чырвонаармейскую.Праходзіць паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Кірава практычна паралельна ім.
Побач з вуліцай Карла Маркса размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.

== Рух транспарта ==
Рух транспарта на значнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Па рашэнні Мінгарвыканкам вуліца Карла Маркса стане першай пешаходнай вуліцай Мінска. У 2012 пачнецца першы этап рэканструкцыі ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. Вуліца стане пешаходнай сувяззю паміж Мінскім чыгуначным вакзалам, бульварам па вуліцы Леніна і гістарычным цэнтрам.

== Характэрныя будынкі і збудаванні ==
Нумарацыя дамоў — ад вуліцы Свярдлова. Большасць будынкаў 4-х і 5-павярховыя і пабудаваны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На вуліцы Карла Маркса размяшчаецца шэраг вышэйшых дзяржаўных устаноў Беларусі (Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), корпус № 2 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пасольствы, разнастайныя грамадскія аб’екты.
На скрыжаванні з вуліцай Энгельса знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай — Цэнтральны Дом афіцэраў. Паміж імі на вуліцу Карла Маркса выходзіць Александраўскі сквер.

=== Па няцотным баку ===

==== Ад Свярдлова да Валадарскага ====

Да рэвалюцыі на рагу з вул. Каломенскай (Свярдлова) знаходзіліся тры двухпавярховых каменных будынка, у якіх размяшчаліся жаночая лячэбніца, пральня, бляхарня, пякарня і булачная, жылыя памяшканні. Далей два каменных аднапавярховых будынка займала Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа (вул. Падгорная № 3).
Напачатку 50-х гг. XX ст. старая забудова знесена, пачатак участку адышоў пад праезную частку вуліцы Свярдлова.

№ 1 (Свярдлова № 5) — будынак (1953 год, арх. Р. Гегарт), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней на гэтым месцы размяшчалася Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа, заснаваная губернатарам А. А. Трубяцкім. Пачала працаваць з 1903 года. У склад абшчыны ўваходзілі старэйшая і 14 штатных сясцёр міласэрнасці, якія даглядалі за хворымі ў бальніцах, ваенным лазарэце і на прыватных кватэрах. У 1904 годзе на існуючых пры абшчыне курсах адбыўся першы выпуск сясцёр міласэрнасці. У тым жа годзе выпускніцы адправіліся на Далёкі Усход і ў Самару, куды прыбывалі параненыя з руска-японскага фронту. Атрад мінскіх сясцёр міласэрнасці ў 1908 годзе ўдзельнічаў у барацьбе з халерай у Мазырскім павеце, у 1910 годзе змагаўся з тыфам, шкарлятынай і воспай у Мінскай губерні, у 1911 годзе выехаў на дапамогу якія галадалі ў Акмалінскую, Табольскую і Закаспійскую губерні. Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа ў 1911 годзе арганізавала ў горадзе хуткую дапамогу, у 1914 годзе пабудавала для лякарні новы двухпавярховы каменны будынак на 40 месцаў. З пачаткам першай сусветнай вайны сфарміравала і адправіла на фронт шпіталь на дзвесце коек, пазней пашырыла яго да васьмісот.Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы абшчыны сясцёр міласэрнасці па праекце архітэктара Р. Гегарта ўзведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Мінскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
№ 3 — чатырохпавярховы будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1930-я гг. трохпавярховы жылы дом з бакалейнай крамай быў надбудаваны. Цяпер тут размяшчаецца Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

№ 5 (Валадарскага № 20) — будынак, у якім размяшчалася народная міліцыя ці Чырвоны дом (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней тут размяшчаліся гарадская паліцэйская ўправа, вышукное аддзяленне, павятовая земская ўправа, адрасны стол, камітэт апякунства аб народнай цвярозасці і павятовы з’езд земскіх начальнікаў. Сёння ў гэтым будынку размяшчаецца Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

==== Ад Валадарскага да Камсамольскай ====
Да рэвалюцыі гэты квартал быў падзелены напалам Захар’еўскім завулкам, якія злучаў вуліцы Захар’еўскую (пр. Незалежнасці) і Падгорную (Карла Маркса). Захар’еўскі завулак цяпер не існуе. Праходзіў ён прыкладна ад пешаходнага праходу пад аркай каля крамы «Падпісныя выданні», што на пр. Незалежнасці, і ўздоўж левага фасада дома № 17 па вуліцы К. Маркса. Ад Серпухаўскай (Валадарскага) да Захар’еўскага завулка на вуліцу Падгорную (К. Маркса) выходзілі два каменных двухпавярховых будынка з жылымі памяшканнямі, яткай, каўбаснай крамай і складам каўбасы.
Таксама на гэтым участку размяшчаліся жылыя драўляныя і каменныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, сад. Частка дарэвалюцыйнай забудовы пры паваеннай рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай (Багадзельнай) адышла пад праезную частку.

№ 7 (Валадарскага № 19) — трохпавярховы будынак (канец XIX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 9 — трохпавярховы будынак (пачатак XX ст.; 1950-я), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1950-я гады будынак быў надбудавана да трох паверхаў.
№ 11 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 13а —
№ 15 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 17 — дом Ленскага, будынак былога Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней у гэтым будынку ім размяшчаліся: Рускі грамадскі сход, тэатральная зала, більярд, малочная крама, жылыя памяшканні. Мінскае таварыства аматараў вытанчаных мастацтваў размясцілася тут у 1899 годзе. З 1917 года ў гэтым будынку дзейнічала друкарня Земскага саюза. Падчас Вялікай Айчыннай вайны частка будынка была страчана. У 1948 годзе ў інстытуце «Белдзяржпраект» у майстэрні У. Вараксіна архітэктарам Нікоравым выкананы праект аднаўлення будынка, у адпаведнасці з якім быў надбудаваны трэці паверх.
№ 19 — дом Мунвеза (канец XIX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У будынку знаходзілася кіраванне электратэхнічнай канторы «Інжынер» (сама кантора размяшчалася на рагу вуліц Захар’еўскай (пр. Незалежнасці) і Петрапаўлаўскай (Энгельса), 88/26). Кантора была заснавана Першай паўночна-заходняй арцеллю тэхнікаў, інжынераў, каморнікаў, ляснічых, аграномаў. Абслугоўвала памешчыцкія гаспадаркі — узводзіла для іх жалезабетонныя пабудовы.
№ 21 — дом Кругера (1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У гэтым будынку размяшчалася крама Ф. М. Барсука, дзе гандлявалі машынамі для цэментава-пясочнай вытворчасці, шалямі, пажарнымі інструментамі, помпамі, маторамі — нафтавымі і лакамабілямі, млынавымі машынамі і інш. Ф. М. Барсук узначаліў таксама галоўную кантору па продажы медыка-механічнага зубалячэбнага абсталявання і металічных ложкаў варшаўскіх фабрык.
№ 21а —
№ 23 (Камсамольская № 34) — будынак (першая палова XX ст.; 1940—1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

==== Ад Камсамольскай да Леніна ====
№ 25 (Камсамольская № 29) — будынак (пачатак XX ст.; 1946), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 27 — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1956), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 29 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1879 год), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Сямікласная Марыінская жаночая гімназія адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц. Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў. Ся

Шыфр : 713Г000110
Датаванне : 1950-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Саюз_беларускіх_пісьменнікаў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты