Тып : будынак
Шыфр : 713Г000143
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Полякаў

Вуліца Мяснікова — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Мяснікова (1886—1925), рэвалюцыянера, савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў усталявання савецкай улады ў Беларусі (на доме № 41 размешчана мемарыяльная дошка ў яго гонар).

== Гісторыя ==

У XVI—XVIII стст. вуліца з’яўлялася заходнімі варотамі горада. У 1880—1890 гадах вуліца актыўна забудоўвалася.
У 1929 годзе на вуліцы з’явілася паліклініка (у 1970—1980 гадах — гарадскі кардыялагічны дыспансер).
Да Вялікай Айчыннай вайны — пераважна драўляная забудова.

=== Ранейшыя назвы ===
да 1880 года — Новазахар’еўская, потым — Маскоўская.
з 1893 года — Нова-Маскоўская.

== Размяшчэнне ==
Пачынаецца ад перасячэння з вуліцай Няміга, перасякае вуліцу Берсана, праходзіць праз плошчу Мяснікова і завяршаецца на скрыжаванні з вуліцай Клары Цэткін. Працягласць — 700 м.
Пад вуліцай амаль на ўсім яе працягу ў бетонным калектары цячэ рака Няміга.

== Забудова ==

№ 3а — будынак (канец ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000144
№ 11а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
№ 11б — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
№ 11в — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
№ 11г — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
№ 26 — двухпавярховы будынак былой паліклінікі (1928—1931, арх. Герасім Якушка). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000145
№ 36 — Інстытут «Белпрамбудпраект»
№ 38 — адзін з будынкаў Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ . — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
№ 39 — будынак Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (архітэктары М. Ліўшыц, Т. Раманоўская, Т. Розава). Узводзіўся як будынак Мінпрамбуда БССР і Белсельгастэхнікі.
№ 74 — будынак Галоўнага ўпраўлення каштоўных металаў і каштоўных камянёў Міністэрства фінансаў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
№ 76 — дом Полякаў, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
№ 78 (вуліца Клары Цэткін, 2) — чатырохпавярховы жылы дом (архітэктар У. Кароль). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143

== Гл. таксама ==
Плошча Мяснікова

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000143
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Полякаў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.