Тып : будынак
Шыфр : 611Г000479
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1721
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_рамесніка_(Нясвіж)

Дом рамесніка таксама Гданьскі дом, Дом на рынку — помнік архітэктуры барока ў Нясвіжы, узор мураванага жылога дома пачатку XVIII ст.

== Гісторыя ==
Будынак ўведзены ў 1721 г на Рыначнай плошчы горада. На 1-м паверсе размяшчаліся складскія памяшканні і крамы, на другім — жылыя пакоі. У XIX ст. з боку двара прыбудавана памяшканне. У 1990-я гг. будынак рэканструяваны пад бібліятэку.

== Архітэктура ==
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцый. Першапачаткова ўваходзіў у ансамбль забудовы Рыначнай плошчы. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным барочным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам, з прамавугольнымі аконнымі праёмамі размешчанымі сіметрычна цэнтральнай восі. У цэнтры фасада галоўны ўваход, над якім размешчаны балкон з ажурнай металічнай літой агароджай. Невялікі арачны праём і дзве маленькія нішы ў завяршэнні фасаднага шчыта аздоблены ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэслены тонкім прафіляваным карнізам. Уваход на другі паверх з боку дваровага фасада.

== Літаратура ==
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. — ISBN 985-11-0206-7.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Тып : будынак
Шыфр : 611Г000479
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1721
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_рамесніка_(Нясвіж)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты