Шыфр : 713Г000021
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Рубіна

Дом Рубіна — будынак у Мінску, месціцца на вуліцы Валадарскага, 7. Пабудаваны ў канцы XIX — пач. XX стагоддзя.

== Гісторыя ==
Пабудаваны з цэглы ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя як даходны дом, належаў Якаву Рубіну. Стары адрас — Серпухаўская, 9. Меў, як і цяпер, адзін адрас з суседнім домам Габрыловіча. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку месцілася Упраўленне VI аддзела перавозкі поштаў па чыгунцы.
Пасля Другой сусветнай вайны будынак страціў эркер і вежу.

== Архітэктура ==

Трохпавярховы накрыты пакатым двухсхільным дахам будынак з асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Плоскасць сцяны галоўнага фасада члянёная руставанымі лапаткамі і развітымі карнізнымі паясамі, якія падзяляюць фасад на 3 ярусы. У правай частцы фасада вузкі скразны праезд у двор. Бальшыня аконных праёмаў прамавугольнай формы, на 2-м і 3-м паверхах дэкараваныя ліштвамі з замковым каменем. Прамавугольныя вокны чаргуюцца з трохчасткавымі з лучковым завяршэннем у цэнтры. Па цэнтры месцяцца невялікія балкончыкі з агароджай (чыгуннае ліццё).

== Галерэя ==
На старых здымках

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Вуліца Валадарскага. Дом № 7 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал С. В. Марцэлеў (гал. рэд.). — Мінск, 1988. — С. 215. — 333 с. — ISBN 5-85700-006-8.
Памятная книжка Минской губерніи на 1915 г. Изданіе Минскаго Губернскаго статистическаго Комитета. — Минскъ: Губернская Типографія, 1914.
Яхимович С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. — Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. — 130 с.

Шыфр : 713Г000021
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Рубіна
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings