Тып : будынак
Шыфр : 713Г000233
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Уніхоўскага

Дом Уніхо́ўскага — колішні даходны дом у стылі мадэрн у Мінску, размешчаны на пл. Незалежнасці па адрасе вул. Савецкая, 19. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы. Выкарыстоўваецца пад адміністрацыйныя ўстановы. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя ==

Стары адрас — Захар’еўская 33/4 на скрыжаванні з вуліцай Каломенскай. Да 1912 года — дом № 35.
Даходны дом Людвіга Уніхоўскага быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя паводле праекта Генрыха Гая. Частка памяшканняў здавалася пад кватэры. Да 1915 года на першым паверсе размяшчаўся прыёмны кабінет зубнога ўрача Анекштэйна Ю. А., да 1921 — прыёмны кабінет Анекштэйн Х. Ш.-М. З 1908 года — бакалейная лаўка Гірыса Эльяша Абрамавіча. З 1910 — аптэкарская крама Левіна Арона Якаўлевіча.
У 1920 годзе ўласнікі выехалі за мяжу. З восені 1920 года ў будынку размяшчаецца штаб Чырвонага паветранага флоту(руск.) бел.. У 1920—1924 у будынку размяшчаецца Менская павятовая міліцыя і Галоўнае ўпраўленне міліцыі з амаль усімі яе аддзяленнямі, Цэнтрвышук. У 1921 годзе маёмасць нацыяналізавана. У 1922 уласнік — гарадскі жыллёвы пададдзел аддзела камунальнай гаспадаркі Менскага акруговага выканаўчага камітэта. У 1926 годзе тут размяшчаецца кабінет намесніка наркама ўнутраных спраў Хацкевіча Аляксандра Ісакавіча. З 1926 уласнік — БДУ. На 1926 год дом падзелены на 5 кватэраў і памяшканні праўлення БДУ. У 1926—1929 тут размяшчаюцца ўпраўленне і канцылярыя БДУ, кабінет намесніка рэктара БДУ Самуіла Слоніма.
Тут жылі прадстаўнікі савецкай інтэлігенцыі. У 1928 тут жыў хірург, навуковец і выкладчык Савелій Рубашоў. У 1928—1929 тут жыў беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і педагог Іван Краскоўскі. У 1935—1938 гадах у доме жыў беларускі паэт і літаратуразнаўца Іван Замоцін. У 1938 годзе тут жыў беларускі тэрапеўт і грамадскі дзеяч Сяргей Мелкіх. У 1937—1938 тут жыве анатам і доктар медыцынскіх навук Давыд Голуб.

У часе Другой сусветнай вайны будынак не быў пашкоджаны. Пры пасляваеннай рэканструкцыі забудова гэтай часткі вуліцы Савецкай захавалася і пазней была ўключана ў ансамбль плошчы Леніна разам з прылеглым Домам Абрампольскага і Чырвоным касцёлам. У 1950-х гадах паводле праекта архітэктара М. Дабужскай была праведзена рэканструкцыя будынка, выканана перапланіроўка. Замест драўляных канструкцый мансарднага паверха быў надбудаван

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000233
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Уніхоўскага
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.