Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Вечарэвіна

Дом Вечарэвіна — комплекс будынкаў у гістарычным цэнтры Мінска, размешчаных рагу вуліц Рэвалюцыйнай (№ 7) і Камсамольскай (№ 11). Адзін з будынкаў таксама носіць назву «дом з маскаронамі». Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі ампіру і класіцызму.

== Гісторыя ==

Першыя мураваныя пабудовы на вялікім пляцы, які знаходзіўся на рагу вуліц Койданаўскай і Феліцыянаўскай (пасля 1866 года Багадзельнай), з’явіліся ў самым пачатку XIX стагоддзя. Паступова ў першай палове XIX стагоддзя пачаў фарміравацца вялікі комплекс мураваных будынкаў у стылі класіцызму, якія галоўнымі фасадамі выходзілі як на Койданаўскую, так і Феліцыянаўскую вуліцы. У сярэдзіне XIX стагоддзя большасць будынкаў мела два паверхі.
Комплекс моцна пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года. Адразу пасля пажару большасць з іх была адноўлена, а на месцы страчаных будынкаў з боку двара з’явіліся новыя мураваныя пабудовы.

У канцы XIX стагоддзя гэты комплекс разам з пляцам належаў мінскаму купцу І. Вечарэвіну. На мяжы XIX — пачатку XX стагоддзяў гэтая нерухомая маёмасць перайшла да мінскага мешчаніна Давіда Гендэля. У 1901 годзе ён падрыхтаваў праект грунтоўнай рэканструкцыі гэтай забудовы, паводле якога ў большай частцы будынкаў планавалася дабудаваць трэці паверх. У 1909 годзе гэтыя дамы набылі мінскія мяшчане Рубінштэйны.
Паводле інвентарызацыі 1910 года большасць будынкаў ужо былі трохпавярховымі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад будынка, які выходзіў на Койданаўскую вуліцу, быў вырашаны ў стылі класіцызму і багата аздоблены ляпным дэкорам. Падобнае архітэктурнае рашэнне меў і другі дом, які выходзіў фасадам на вуліцу Багадзельную. Трэці трохпавярховы будынак, які знаходзіўся ў паўднёва-ўсходняй частцы комплексу, быў вырашаны ў стылі мадэрн. Яго галоўны фасад быў багата аздоблены ляпнымі дэкаратыўнымі элементамі, у тым ліку маскаронамі. Усе будынкі на другім і трэцім паверхах мелі балконы, упрыгожаныя дэкаратыўнымі металічнымі кратамі.
У пачатку XX стагоддзя амаль усе памяшканні на першым паверсе выкарыстоўваліся пад розныя крамы і лаўкі. Тут былі крамы: галантарэйная, капелюшоў, посуду, малочная лаўка, а таксама вінная крама, дзе гандлявалі вядомымі еўрапейскімі гатункамі він. Частку памяшканняў займалі розныя канторы, а таксама прыватная друкарня. Памяшканні другога і трэцяга паверхаў выкарыстоўваліся пад жыллё.
Пасля 1920 года будынкі нацыяналізаваны, пасля чаго на першых паверхах па-ранейшаму знаходзіліся розныя гандлёвыя прадпрыемствы, а астатнія памяшканні былі перароблены пад камунальныя кватэры.
У гады Другой сусветнай вайны комплекс будынкаў не пацярпеў. У выніку пасляваенных рамонтаў і рэканструкцый быў у значнай ступені страчаны дэкор фасадаў, асабліва першага паверха.
За савецкім часам у будынку размяшчаліся дзяржаўныя ўстановы.

== Архітэктура ==

Уяўляе сабой трохпавярховы цагляны будынак трохчасткавай асіметрычнай кампазіцыі. Складаецца з трох рознавысокіх пабудоў, якія шчыльна прымыкаюць адна да адной. Помнік эклектычн

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Вечарэвіна
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты