Тып : будынак
Шыфр : 412Г000030
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_віцэ-адміністратара

Дом віцэ-адміністратара — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе плошча Тызенгаўза, 2 (былая Леніна). Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.
Пабудаваны ў другой палове XVIII ст. з цэглы як жылы. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. За савецкім часам у будынку размяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР.
У 1978 годзе на сесіі Вярхоўнага Савета БССР пры абмеркаванні праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» старшыня Дзяржбуда БССР Уладзімір Кароль адзначаў:

== Архітэктура ==
Дом двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з вуглавымі рызалітамі, пакрыты двухсхільным дахам з вальмамі. Галоўным фасадам выходзіць на плошчу. Да заходняй тарцовай сцяны прыбудаваны аднапавярховы аб’ём, галоўны фасад якога паўтарае элементы афармлення 1-га паверха асноўнага аб’ёму. Галоўны і ўсходні фасады вырашаны аднолькава: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны шырокімі пілястрамі, нішамі і філёнгамі, карнізным поясам падзелены на 2 паверхі. Больш нізкі верхні паверх насычаны архітэктурным дэкорам.
Першапачатковыя планіроўка і аздабленне інтэр’ера не захаваліся.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000030
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_віцэ-адміністратара
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты