Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1745
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_віцэ-губернатара_(Магілёў)

Дом віцэ-губернатара — будынак у Мінску, у квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 3.

== Гісторыя ==

Архітэктурны комплекс Мінскага калегіума езуітаў у стылі барока сфарміраваўся ў 1-й палове XVIII стагоддзя. У 1745 годзе з боку вуліцы Койданаўскай (цяпер Рэвалюцыйная) пабудаваны вялікі аднапавярховы будынак з падвальнымі памяшканнямі, перакрытымі скляпеннямі, дзе знаходзілася бурса і стайня.

У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў будынак перабудаваны паводле праекта архітэктара Фёдара Крамера ў стылі класіцызму пад рэзідэнцыю мінскага віцэ-губернатара(руск.) бел.. Гэта быў аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім цокальным паверхам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вылучаны трыма рызалітамі ў цэнтральнай і вуглавых частках. У 1873 годзе дом віцэ-губернатара моцна пацярпеў падчас пажару, пасля якога быў адноўлены.

=== Найноўшы час ===
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на першым паверсе будынка знаходзіліся жылыя пакоі, а цокальны паверх выкарыстоўваўся пад крамы, у тым ліку бакалейную і мануфактурны склад «Канавалаў і сын».
У пачатку 1920-х гадоў прынята рашэнне пра грунтоўную рэканструкцыі будынка, праект у 1924 годзе распрацаваў архітэктар Аляксей Дзянісаў. Падчас рэканструкцыі надбудаваны другі паверх, а сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вырашаны ў стылі неакласіцызму з элементамі архітэктуры мадэрну.
З 1932 года ў былым доме віцэ-губернатара знаходзіўся Камітэт па радыёвяшчанні пры ЦВК БССР, які ў 1933 годзе рэарганізаваны ў Камітэт радыёінфармацыі і радыёвяшчання пры Савеце Народных Камісараў БССР, які знаходзіўся тут да 1941 года.
У гады Другой сусветнай вайны будынак не пацярпеў. Пасля вайны ў ім знаходзіліся розныя адміністрацыйныя ўстановы. У 1950-я гады будынак былога дома віцэ-губернатара рэканструяваны, праз што часткова страчаны архітэктурны дэкор галоўнага фасада.
У канцы XX стагоддзя распрацаваны праект рэстаўрацыі будынка (архітэктар Людміла Іванова), такім чынам быў цалкам адноўлены выгляд галоўнага фасада паводле ранейшага праекта архітэктара Аляксея Дзянісава.
У 2003 годзе пасля капітальнага рамонту, калі надбудаваны трэці паверх, будынак заняты цэнтральным апаратам Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Рэспублікі Беларусь.

== Архітэктура ==
Пабудаваны з цэглы. Двухпавярховы будынак з цэнтральнай часткай, якая завершана ў выглядзе трохвугольнага шчыта. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Уваход паглыблены, дэкараваны 2 калонамі круглага сячэння, устаноўленымі на ганку. Аконныя праёмы прамавугольныя, без ліштваў, на 1-м паверсе ў цэнтры шырокія, двухчасткавыя.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
271. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1745
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_віцэ-губернатара_(Магілёў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.