Тып : будынак
Шыфр : 712Г000023
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Воліна_(1890)

Дом Во́ліна — двухпавярховы будынак у Мінску, колішні даходны дом. Пабудаваны ў 1890 годзе. Месціцца па вуліцы Валадарскага 12.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1890 годзе, уласнік — Волін Самуіл Лазаравіч, з 1905 года — Волін Самуіл, яго жонка Воліна Блюма-Фейга, іх дачка і пяць сыноў. Стары адрас — вуліца Серпухаўская, 12, меў адзін адрас з суседнім трохпавярховым домам Воліна.
У канцы XIX— пач. XX стст. кватэры здаваліся ўнаём. У 1905—1909 гадах у доме, сярод іншых, быў прыёмны кабінет грамадскага ўрача па нутраных, жаночых і дзіцячых хваробах Лур’е Мендаля Ісеравіча. У 1915 годзе ў доме месцілася зубная лячэбніца пры паўтарыцельных курсах для ўрачоў, зубных урачоў і дантыстаў А. Л. Дземіхоўскага. З 25 лютага 1918 года ў доме месцілася Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам і рэдакцыя друкаванага органа Беларускі шлях.
У 1921 годзе маёмасць нацыяналізаваная.

== Архітэктура ==

Двухпавярховы з цокальным паверхам будынак накрыты двухсхільным дахам. Вуглавыя часткі будынка акцэнтаваныя плоскімі лапаткамі. Сіметрычна па баках на другім паверсе размешчаныя балконы. Галоўны фасад завершаны карнізам з дэнтыкуламі. Фасадная плоскасць расчлянёная на першым паверсе прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім — лучковымі ў простых абрамленнях. Пад вокнамі першага паверха праходзіць прафіляваны карніз.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Леанід Маракоў. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940 гг. Кніга I.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1426-3.
Памятная книжка Минской губерніи на 1915 г. Изданіе Минскаго Губернскаго статистическаго Комитета. — Минскъ: Губернская Типографія, 1914.

Тып : будынак
Шыфр : 712Г000023
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Воліна_(1890)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings