Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : 1896
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_з_мязузай

Дом з мязу́зай — будынак у Ракаўскім прадмесці Мінска. Размешчаны на рагу вуліц Ракаўскай і Вызвалення № 20/15. Пабудаваны на рубяжы XIX—XX стст.

== Гісторыя ==
Дом з мязузай атрымаў сваю назву праз тое, што пры ўваходзе ў будынак з правага боку заставаўся след ад мязузы, адмысловага футарала, у якім знаходзіўся згорнуты світак пергаменту з двума фрагментамі Торы, напісанымі на іўрыце. Гэта сведчыць пра тое, што ў гэтым доме ў XIX — пачатку XX стагоддзя пражывала яўрэйская сям’я.
У 1913 годзе дом меў № 16 і належаў Цэйце Беньямінаўне Урэвіч.
У 2001 годзе ў часе разбору печы пры рамонце дома, былі знойдзены дакументы — пратакол, загад і прысуд аб парушэнні правілаў канспірацыі, якія датаваліся 1926 годам. Яны належалі яўрэйскай арганізацыі «Гашамер-Гацаір» («Малады вартавы»), якая з 1923 года знаходзілася на нелегальным становішчы ў СССР. Знойдзеныя дакументы былі перададзены Музею гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі прадстаўнікамі Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтра ў Мінску.

== Архітэктура ==

Уяўляе сабой двухпавярховы вуглавы Г-падобны ў плане неатынкаваны цагляны будынак. Накрыты вальмавым дахам, злучаны з суседнімі пабудовамі. Паверхі фасада, які выходзіць на вуліцу Ракаўскую, падзелены карнізным поясам. Лучковыя аконныя праёмы маюць дэкаратыўныя ліштвы на другім паверсе і аздоблены прамымі сандрыкамі на першым. У паўночна-заходняй частцы фасада — скразная лучковая арка, побач размешчаны ўваход. На другім паверсе невялікія балконы. Пад карнізам даху праходзіць пояс сухарыкаў. Уваходныя дзверы аздоблены фігурнымі філёнгамі, вітымі калонкамі па баках, якія завершаны стылізаванымі капітэлямі. Вуглавая частка будынка скошана, акцэнтавана балконам з чыгуннай агароджай і атыкавай сценкай. Фасад, які выходзіць на вул. Вызвалення, таксама падзелены карнізным поясам, дэкарыраваны паясамі сухарыкаў, ліштвамі, накладнымі цаглянымі падаконнымі ўстаўкамі, лапаткамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : 1896
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_з_мязузай
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.