Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак / жылы будынак
Месца :
Мінск
Стан :
Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка (цагляны стыль), неамаўрытанскі стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Дом з рэстаранам «Акварыум» у Мінску. Размяшчаўся па Юраўскай вуліцы (не захавалася), цяпер тут размяшчаецца фантан. Пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў цагляным варыянце эклектычнага стылю з рысамі неамаўрытанскага.
Тут у 1905 годзе адкрыўся тэатр-рэстаран «Акварыум», у якім штодня даваў канцэрты струнны аркестр, які складаўся з 15 музыкантаў. Праграма абнаўлялася кожныя 5 дзён. Уваходны квіток каштаваў 50 капеек[1].
Разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны, пасля знесены.
Крыніцы
- В жанре бурлеска // «Минский Курьер». 19.08.2010
Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак / жылы будынак
Месца :
Мінск
Стан :
Страчана
Архітэктурны стыль : эклектыка (цагляны стыль), неамаўрытанскі стыль
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя