Шыфр : 613В000512
Датаванне : V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э., другая палова XVIII стагоддзя

Ду́дзічы — археалагічны помнік, гарадзішча V стагоддзя да н.э. — V стагоддзя н.э. каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гарадзішча ранняга жалезнага веку месціцца за 0,2 км на поўдзень ад Дудзічаў, на правым беразе Пцічы, ва ўрочышчы Кобань, у полі. Вышыня над узроўнем ракі 3 — 4 метры. Авальная пляцоўка, памерам 39×25 метраў. Абкружаная моцна апоўзлым ровам. Пашкоджаная могілкамі, родавым пахаваннем Ельскіх.

Гарадзішча выяўлена ў 1963 годзе Юрыем Драгуном. Паводле яго звестак, гарадзішча было акружана двума валамі і ровам. Абследавана ў 1985 годзе Таццянай Бубенькай. Культурны пласт больш за 0,3 м, у цэнтры пляцоўкі знойдзены млынавы камень. Раскопак гарадзішча не праводзілі.

Гарадзішча з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Бубенька С. Дудзічы, Наваполські сельсавет. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 2 / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1987. — 308 с.
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Шыфр : 613В000512
Датаванне : V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э., другая палова XVIII стагоддзя
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings