Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000235
Датаванне : X–XII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дзянісенкі_(курганны_могільнік)

Дзяні́сенкі — археалагічны помнік: курганны могільнік крывічоў у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. За 500 м на паўднёвы ўсход ад вёскі, на беразе возера Лісна.
Складаецца з 2 частак: у паўднёвай — 29 курганоў, у паўночнай — 13. Курганы круглыя вышынёй 0,4 — 1 м, дыяметрам 5 — 12 м. У 1974 г. 9 насыпаў даследавала Зоя Сяргеева. Ва ўсіх даследаваных курганах зафіксавана перадмацерыковая попельная праслойка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку (у чатырох курганах) і ў падкурганных ямах (у пяці).
Былі знойдзены жалезны утулкавы наканечнік дзіды з пяром рамбічнага сячэння, 3 нажы, падковападобная фібула са спіральнымі канцамі, галаўны вянок са спіралей і пласцін, бронзавыя крыжападобныя падвескі, паясныя кольцы, лірападобная спражка, пярсцёнкі з бронзавага дроту, шкляныя пацеркі.
Посуд ляпны і кругавы. Ляпныя пасудзіны (2) выцягнутыя, у адной венчык прамы, у другой злёгку адагнуты, адзін гаршчок арнаментаваны уздоўж шыйкі. Ганчарная пасудзіна прысадзістая, тулава з круглаватымі бакамі, венчык рэзка адагнуты вонкі. У курганах з трупапалажэннем на мацерыку выяўлены знаходкі X — XI стст., у курганах з трупапалажэннем у падкурганных ямах — XI — XII стст.

== Літаратура ==
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Дучыц, Л. У. Дзянісенкі / Л. У. Дучыц // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 222. — ISBN 5-85700-077-7.
Сергеева, З. М. Денисенские курганы на Витебщине / З. М. Сергеева // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях института археологии АН СССР. — 1986. — Вып. 187. — С. 75 — 80: ил.
Сергеева З. М. Работы в Витебской области / З. М. Сергеева // Археологические открытия 1981 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 193. — 579 с. — С. 359 — 360.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000235
Датаванне : X–XII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дзянісенкі_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты