Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1810-я
Крыніца дадатковая : https://www.nslowa.by/2022/04/27/aktsyya-prysvechanaya-ignatu-damejku/

Жыбартоўшчына – былы фальварак Яна Дамейкі, дзядзькі сусьветна вядомага беларускага навукоўца Ігната Дамейкі, сябра таварыства філаматаў, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў, навукоўца, рэфарматара, геолага, мінеролага, мемуарыста. Юбілей гэты будзе адзначацца сёлета ў ліпені. Восенню 1823 года з Вільні Ігнат Дамейка быў высланы пад нагляд паліцыі ў вёску Заполле на Лідчыну і ў вёску Жыбартоўшчына паблізу Дзятлава. Яму назаўсёды было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю. У Жыбартоўшчыне родны дзядзька Ігната Дамейкі меў маёнтак, дзе і пасяліўся яго пляменнік. Але ў глушы жыць было няпроста. Тым не менш, Ігнат Дамейка на сваёй сядзібе пачаў праводзіць доследы па вырошчванні жывёлы на навуковай аснове, вёў інтэнсіўную перапіску з сябрамі. Пазней у сядзібе жыў Леан Дамейка, пляменнік Ігната, удзельнік паўстання 1863 года. На сцяне захавалася ўмураваная таблічка з прозвішчам дзядзькі Ігната Дамейкі, таксама Ігната.

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1810-я
Крыніца дадатковая : https://www.nslowa.by/2022/04/27/aktsyya-prysvechanaya-ignatu-damejku/
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.