
Фізіка-хімічны корпус — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Агранамічная, 1.
== Архітэктура ==
Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак, у плане складанай кампазіцыі. Галоўны фасад сіметрычны. Цэнтральная частка паглыблена і вышэй за бакавыя. Высокія паўцыркульныя вокны надаюць будынку парадны выгляд. У дэкоры выкарастыны плоскія лапаткі, сухарыкі над аконнымі праёмамі. Астатнія фасады пазбаўлены дэкору і несіметрычныя па сваёй кампазіцыі.
== Літаратура ==
868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.