
Галоўная Карлін-Столінская сінагога, або сінагога «Перлава» — сінагога ў Пінску, якая размяшчаецца па вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 12. У цяперашні час — адзіная дзеючая сінагога горада.
Участак зямлі нашчадкам заснавальніка каралінскай абшчыны хасідаў (адно з разнавіднасцяў іўдаізму) Аарона Перлава. З 1841 да 1901 г. будынак сінагогі быў драўляным, а пасля пажару ў пачатку ХХ стагоддзя малітоўны дом рабінаў Перлавых (Карлінскіх) адбудавалі з цэглы. Тут у сакавіку 1941 г. праходзіў нелегальны з’езд рабінаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.
У пасляваенны час будынак выкарыстоўваўся як жылы дом на некалькі кватэр. Вернуты Пінскай яўрэйскай абшчыне ў канцы 1990-х гг
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 39. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.