Шыфр : 712Г000081
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1817
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гандлёвыя_рады

Гандлё́выя рады́ — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Мінску па адрасе вул. Герцэна, 1, помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя ==

У пачатку XIX ст. (да 1817 г.) пабудаваныя 12 мураваных гандлёвых крам, якія былі вядомыя як Бернардзінскія крамы. У выніку архітэктурна-археалагічных даследаванняў устаноўлена, што рады ўзведзены на месцы былых могілах, пад якімі захаваўся культурны пласт 12-17 стст.
У 1838 г. да іх прыбудаваныя яшчэ чатыры, а ў пачатку 1860-х гадоў — тры крамы з усходняга боку і мураваны аднапавярховы будынак з заходняга, які быў таксама прыстасаваны пад гандлёвае памяшканне.
У сярэдзіне 1870-х гадоў гандлёвыя рады называліся мясныя. У другой палове XIX — пач. XX ст. вядомыя як Віленчукі. У пачатку XX ст. тут знаходзіліся малочныя, мясныя, каўбасныя і бакалейныя крамы, крама гатовага адзення, майстэрні кравецкая і абівання мэблі, пасудная лаўка і гарадская дэзінфекцыйная камера.
У гады Другой сусветнай вайны гандлёвыя рады часткова разбураныя. У 1950-я рады прыстасаваныя пад жылыя памяшканні.
У 2002—2004 гг. у часе рэстаўрацыі і аднаўлення першапачатковага выгляду частка гандлёвых радоў была цалкам разабраная і пабудаваная наноў.
Цяпер тут месцяцца рэстарацыі.

== Архітэктура ==
Гандлёвыя рады ўяўляюць сабой аднапавярховы выцягнуты ў плане будынак, пакрыты двухсхільным дахам, пад якім праходзіць прафіляваны карніз. Доўгая мураваная пабудова паўколам агінае касцёл бернардзінцаў і арыентавана на былую плошчу Высокага рынку (сучасная пл. Свабоды).
Галоўны фасад вырашаны плоскасна і падзелены на два ярусы карнізам. Рытм фасада ставараюць неглыбокія прарэзаныя па перыметры будынка нішы, у якіх размешчаны аконныя і дзвярныя праёмы, якія вядуць у асобныя гандлёвыя памяшканні. Захавалася сем больш позніх і амаль цалкам перабудаваных крам, дванаццаць ранніх не захавалася.
Пад лаўкамі былі сутарэнні. Адно з іх амаль

Шыфр : 712Г000081
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1817
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гандлёвыя_рады
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты