Гарнізонныя могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя на вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82. Плошча складае 4,1 га. Мемарыяльны ансамбль з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння.
== Гісторыя ==
Узніклі ў 2-й палове 19 стагоддзя як месца пахавання салдат гарнізону крэпасці Брэст-Літоўск. У 1920-30-я гады тут хавалі і цывільных асоб, а таксама ваенных 9-й корпускай акругі (так званага Палескага корпуса). Засталіся бетонныя крыжы на брацкіх магілах ваеннаслужачых 35-га пяхотнага палка, бетонны крыж ваеннаслужачым польскай арміі, узведзены ў 1935 годзе.
У час нямецкай акупацыі ў 1942 годзе на могілках былі перапахавыя рэшткі з ліквідаванай у сувязі з пашырэннем дарог часткі Каталіцкіх могілак. У канцы 1943 года плошча могілак складала 1 га. Пасля вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 года ўзнікла пытанне аб увекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі. На пасяджэнні гарвыканкама 16 жніўня 1944 года было зацверджана месца для пахавання чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай арміі ў раёне старых гарнізонных пахаванняў крэпасці.
У 1984—1985 гадах праведзена рэканструкцыя могілак, закрытыя для новых пахаванняў.
11 мая 2016 года на Гарнізонных могілках адбылася цырымонія пахавання рэштак 7 савецкіх лётчыкаў, што загінулі 16 ліпеня 1944 года каля в. Неплі пры выкананні баявога задання на самалёце Б-25 «Мітчэл».
== Архітэктура ==
У аснову планіроўкі могілак пакладзены прынцып восевай сіметрыі. Цэнтральную алею завяршае скульптурны помнік савецкім воінам (1948, скульптар Л. Я. Кербель; бетон, чыгуннае ліццё; вышыня помніка 9 м, у тым ліку скульптуры 2,5 м). Па абодвух баках на невялікіх стэлах — мемарыяльныя дошкі з імёнамі 148 савецкіх воінаў, пахаваныя ў брацкай магіле ля помніка.
== Пахаванні ==
На могілках 496 магіл (з 67 брацкіх), у якіх пахваны 912 савецкіх салдат, які загінулі ў баях супраць нацыстаў ў 1941-45 гадах на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Польшчы. На магілах усталяваны надмагільныя камяні, мемарыяльныя пліты.
Тут пахаваны Героі Савецкага Саюза, ваенныя дзеячы, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, кіраўнікі партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці; начальнік штаба Пінскага партызанскага злучэння Фядотаў.
Серафім Міхайлавіч Багданаў — генерал-маёр
Іван Пятровіч Барсукоў (1948—2001) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989)
Аляксандр Андрэевіч Вахрушаў (1903—1945) — генерал-маёр танкавых войскаў
Гармажап Аюравіч Гармаеў (1916—1945) — Герой Савецкага Саюза
Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў (1900—1979) — удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці падчас Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза.
Павел Мартынавіч Гулаў (1893—1972) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюц