Тып : будынак
Шыфр : 412Г000394
Датаванне : ХVIII – другая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Еўропа_(атэль,_Навагрудак)

Гатэль «Еўропа» — двухпавярховы будынак у Навагрудку па вуліцы Замкавая, 3, пабудаваны ў ХVIII — другой палове ХІХ стагоддзя.

Гісторыя

У жніўні 2006 г. мінскае навукова-вытворчае аб’яднанне «Эльвіра» выкупіла будынак у навагрудскага прадпрымальніка Уладзіміра Максімчыка. Прадпрымальніка самавольна ажыццявіў перабудову ўнутраных канструкцыяў камяніцы: будынак меў разбураныя перакрыцці, разабраную падлогу на другім паверсе, паздыманыя бэлькі, што надавалі трываласць канструкцыі. Будынак знаходзілася ў аварыйным стане, таму новы ўласнік пастанавіў дэмантаваць будынак. Падчас дэмантажу былі зроблены неабходныя замеры, частку найбольш трывалай цэглы, камінную і пячную кафлю, драўляную лесвіцу, аконныя рамы захавалі, каб потым выкарыстаць ізноў. Пазней будынак быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе[1].

Акрамя будынка па вуліцы Замкавая, 3 плануецца адбудаваць яшчэ два аб’екты на вуліцы, разбураныя ў часе Вялікай Айчыннай вайны, каб аднавіць участак гарадскога ансамблю ў першапачатковым выглядзе[1].

Архітэктура

Гатэль «Еўропа» уяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак, у плане выцягнуты прамавугольнік, накрыты вальмавым дахам. Сцены гладкія, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе — рамныя абрамленні. З-за рознасці ўзроўняў паверхаў будынак у тарцовай частцы мае цокальны паверх, умацаваны масіўнымі вуглавымі контрфорсамі.

Планіроўка двухчасткавая. Першая частка аддзелена ад другой капітальнай сцяной; прызначалася пад жыллё і гандлёвую ўстанову і раней мела асобны ўваход. Другая — калідорнай планіроўкі, прызначалася для фабрыкі па вырабе муштукоў. У першай частцы размешчана лесвіца, што вядзе на другі паверх, які мае асобны ўваход з боку падоўжнага дваровага фасада.

Археалагічныя знаходкі

У 2000-х каля будынка, на будаўнічай пляцоўцы гатэля «Еўропа», былі праведзены раскопкі, якія выявілі на глыбіні каля двух метраў драўляны зруб дома. У шурфах на глыбіні 2,2-2,4 м адшуканыя рэчы тысячагадовай даўніны, напрыклад, шкляныя бранзалеты XII ст[1]. Будоўля была замарожана, знаходка засыпана зямлёй[2].

Пасля аднаўлення працы, забудоўшчыкам былі запрошаны спецыялісты з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Новыя раскопкі пад кіраўніцтвам старэйшай навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Ірыны Ганецкай выявілі ў цэнтры сучаснага горада гістарычную забудову XIIXVIII стагоддзяў. Раскапаўшы першы зруб, навукоўцы ўбачылі элементы будынкаў яшчэ больш ранніх перыядаў. Меркавана тут захавалася не менш за чатыры ярусы пабудоў розных перыядаў часу[2].

Верхні зруб квадратнай формы хутчэй за ўсё адносіцца да XVII—XVIII стагоддзяў. Знойдзеныя там часткі глінянага і шклянога посуду сведчаць аб тым, што, магчыма, у доме размяшчалася карчма. Самы вялікі драўляны зруб больш падобны на жылы дом XVIXVII стагоддзяў. А ніжнія пабудовы маглі быць збудаваныя яшчэ раней, у XIXII стагоддзях[2].

На месцы будаўніцтва «Еўропы» знойдзеныя тысячы артэфактаў. У асноўным, кераміка: збаны і кубкі. Шмат фрагментаў шклянога посуду, упрыгажэнні, касцяны грабеньчык, кафлі[2].

Зноскі

Літаратура
Тып : будынак
Шыфр : 412Г000394
Датаванне : ХVIII – другая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Еўропа_(атэль,_Навагрудак)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings