Стан : Страчана
Датаванне : канец XVII стагоддзя
Дата страты : сярэдзіна XX стагоддзя

Царква святога Георгія (Юрыя) — незахаваўшыся драўляны могілкавы храм на Юр’евай горцы. Знаходзіўся вышэй крыніцы св. Георгія (існуе дагэтуль).

Апісанне

Першапачаткова царква ўяўляла сабой аднакупальны двухзрубны храм. Асноўны зруб накрыты пакатым шатром, які завяршаецца галоўкай. Алтарны зруб накрыты двух-або трохсхільным дахам. Па баках алтарнага зруба створаны невялікія прыбудовы. Ганак накрыты двухсхільным дахам. Храм абліцаваны вертыкальнымі дошкамі. Вокны прамавугольныя.

Храм 1876 года быў узведзены ў рэтраспектыўным рускім стылі. Царква мела 5 купалаў, пабудавана была на каменным цокалі, абабітая драўляным цесам. Да царквы прымыкала Званіца.

Гісторыя

Невялікі драўляны храм Св. Георгія (Юрыя) Перамаганосца быў пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя за гарадской рысай на, парослым хвоямі, пагорку, які пазней атрымаў назву «Юр’ева горка». Пры царкве знаходзіліся могілкі. Відавочна, што храм быў заснаваны уніятамі. Пасля 1839 года храм перададзены праваслаўным і прыпісаны да Богаяўленскага прыходу.

Семянтоўскі А. М. “Віцебск. Статыстычны нарыс” Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1865 год:

отсюда виденъ ​весь​ городъ, и притомъ съ лучшей его стороны; ​вѣковыя​ сосны, ​окружающія​ храмъ зеленью своей листвы(?), придаютъ ему особую картинность, оживляя ​почернѣвшія​ стѣны и кровлю его и гармонируя въ тоже время съ мертвеннымъ покоемъ окружающихъ храмъ старинныхъ могилъ.

Нельзя не остановиться передъ дверью церкви; оригинальность ​ея​, носящая на себѣ слѣды глубокой старины, невольно приковываетъ вниманіе посѣтителя.(…)Рѣзныя​ надписи названій святыхъ, начертаны частію греческими, частію русскими буквами.

Внутри церковь обтянута холстомъ, выкрашеннымъ желтою краскою; мѣстами на ​немъ​ изображены событія изъ ветхаго и новаго завѣтовъ. На лѣвой сторонѣ иконостаса и въ олтарѣ стоятъ на ​подставкахъ​, совершенно ​почернѣвшія​, ​рѣзныя​ изображенія Спасителя, въ сидячемъ положеніи, съ накинутымъ на плечи плащами, на первомъ – ​парчеваго​, а послѣднемъ – краснаго суконнаго. Изображенія ​эти​, какъ ​несоотвѣтствующія​ духу православія и времени, какъ-то болѣзненно сжимаютъ ​сердце​, возбуждая въ головѣ посѣтителя воспоминанія о событіяхъ, на кои хотѣлось бы накинуть завѣсу забвенія.

Кѣмъ и когда построенъ этотъ храмъ неизвѣстно; но, судя по надписямъ на крестахъ, стоявшихъ въ ​немъ​ надъ могилами усопшихъ въ 1784 и другихъ близкихъ къ этому времени годовъ, должно отвести сооруженіе его, ​покраиней​ мѣрѣ, къ половинѣ 18 ​вѣка​.

Пониже Георгіевской церкви, на первой террасѣ, находится источникъ ключевой воды, надъ коимъ поставлена часовня, украшенная нѣсколькими образами. Вода этого источника почитается цѣлебной въ глазныхъ болѣзняхъ, приписывается не минеральному ​ея​ свойству, а особой благодати Божіей, показавшей себя здѣсь явленіемъ иконы Божіей Матери Тихвинской и нынѣ висящей надъ самымъ колодцемъ. Въ ряду иконъ, стоящихъ въ часовнѣ, замѣчательны по древности: образъ Св. ​Татіаны​, писанный на простыхъ доскахъ и украшенный внизу арабесками; Св. Онуфрія въ большомъ старинномъ кіотѣ и Божіей Матери, держащей въ рукахъ умершаго Спасителя; ​всѣ​ ​эти​ иконы, очевидно, были помѣщены въ иконостасъ, можетъ быть, еще первой Георгіевской церкви.

(Образъ пустынно-жителя Онуфрія встрѣчается почти въ каждой церкви города Витебска и его окрестностей. По всему видно, что святой этотъ былъ особенно чтимъ мѣстнымъ населеніемъ. Такое почитаніе преподобнаго Онуфрія ​есть​ послѣдствіе распоряженія римскихъ папъ, въ особенности Венедикта XIV, который ​буллами​ 1743 и 1747 года отпускалъ грѣхи отъ семи до десяти ​летъ​, кто будетъ посѣщать монастыри базиліанскіе въ ​храмовые​ праздники въ дни преподобныхъ Онуфрія и Іосафата.)

Новы будынак

У 1876 годзе быў пабудаваны новы будынак храма, гэтак жа драўляны, але зусім у іншым стылі. Сродкі на будаўніцтва збіралі ўсім светам. Вялікую лепту ўнесла лепельская мяшчанка Еўдакія Ланге.

Георгіеўскі храм разбурылі ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Разьбяныя драўляныя дзверы, былі перададзеныя ў Нацыянальны мастацкі музей Мінска ў 1947 годзе.

Царскія вароты

Драўляныя двухстворкавыя прамавугольнай формы, упрыгожаны разьбой і размаляваныя фарбамі. Падзеленыя расліннымі ўцёкамі на шэсць клеймаў. У кожным кляйме рэльефная выява святога на зялёным фоне: уверсе Сімяона Стоўпніка і Мікалая Цудатворца, ніжэй — чатырох евангелістаў з разгорнутымі евангеллямі на каленях. Паставы Святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур.

Хоць у апісанні Семянтоўскага гэта былі ўваходныя дзверы, цяпер яны ўсюды значацца, як алтарная царская брама.

Датаваны прыблізна 1690 годам.

З 1947 года знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск), як узор так званай «беларускай рэзі» (або «флемскай разьбы»).

Стан : Страчана
Датаванне : канец XVII стагоддзя
Дата страты : сярэдзіна XX стагоддзя
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings