Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000204
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1934
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гідраметэаралагічная_абсерваторыя_(Мінск)

Гідраметэаралагічная абсерваторыя — помнік архітэктуры, знаходзіцца ў Мінску на праспекце Незалежнасці.
Пабудаваная ў 1934 годзе (архітэктар Іван Іосіфавіч Валадзько). Мае рысы стылю канструктывізму.

== Архітэктура ==

Трохпавярховы прамавугольны ў плане з рызалітамі і невялікім тамбурам мураваны будынак на высокім цокальным паверсе, арыентаваны фасадамі па баках свету. У кампазіцыі вылучаны аб’ёмы дзвюх лесвічных клетак (выступаюць у плане і ўзвышаюцца над дахам), верхнія пляцоўкі выкарыстоўваюцца для правядзення натурных гідраметэаралагічных вымярэнняў і маюць спецыяльнае абсталяванне. Фасады вырашаныя ў строгіх лаканічных формах. Паўднёвы фасад мае балконы на ўсю даўжыню будынка на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем рабочых памяшканняў.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000204
Архітэктурны стыль : канструктывізм
Датаванне : 1934
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гідраметэаралагічная_абсерваторыя_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты