Шыфр : 212Е000600
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя

Дом купца Брэйдо — будынак гістарычным цэнтры Полацка, размешчаны па праспекце Францыска Скарыны, 9 (да 2009 года па пр. Карла Маркса), на рагу з вул. Энгельса. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку ХХ ст. у стылі мадэрн.

Дом у 1918 годзе

У 1918 г. прыватны дом купца Мендаля Іцкавіча Брэйдо. На першым паверсе знаходзілася аптэка для яўрэяў. У перыяд акупацыі ў будынку размяшчалася палявая кнігарня[1].

Разбураны будынак у 1941 годзе

Шмат гадоў да самай Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. у будынку размяшчаўся Полацкі райвыканкам са сваімі аддзеламі. На трэцім паверсе на рагу дома была збудаваная пажарная вежа, якая стаяла да 1927 г., пакуль не збудавалі будынак пажарнай службы з вежай, скарыстаўшы памяшканні махоркавай фабрыкі Рыўліна[2].

У 2000-я гг. у будынку месціліся крамы «Ювеліргандлю» і «Вайсковая кніга»[2].

Зноскі

  1.  Интерактивный план «Полоцк 1918 г.»
  2. ↑ Угару да:а б Дэйніс І.П. Полацкая даўніна / І. П. Дэйніс; уклад., прадм. і камент. М. Баўтовіча; пер. з рус. мовы М. Ермалаева.. — Мінск: Медисонт, 2007. — С. 214. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.
Шыфр : 212Е000600
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты