Шыфр : 212Е000600
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец XIX – пачатак ХХ стагоддзя

Дом па праспекце Францыска Скарыны, 29 (інв. № 250/С-20938) у Полацку. Пабудаваны ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзя. Адміністрацыйны будынак.

Архітэктура

Двухпавярховы  прамавугольны ў плане будынак з чырвонай цэглы. Вулічны фасад багата дэкарыраваны элементамі, набранымі з фігурнай цэглы (падаконныя нішы і кранштэйны, міжпавярховы паясок, абрамленні акон, пілястры). На плоскасці сцяны прысутнічаюць скульптурныя ўпрыгожванні – маскароны, узоры расліннага арнаменту, прадстаўленыя тыпавымі элементамі завадскога вырабу. Сцены завершаны складаным прафіляваным карнізам з раскрапоўкай.

Шыфр : 212Е000600
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : канец XIX – пачатак ХХ стагоддзя
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings