Шыфр : 513В000404
Датаванне : ХVІ–ХVІІІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Глускі_замак

Глускі замак — драўлянае абарончае і адміністрацыйнае збудаванне XVI—XVІI ст. на беразе Пцічы, у 2-й палове XVІI ст. перабудаванае ў бастыённы замак.

== Драўляны замак ==
У пачатку XVI ст. князь Юрый Гальшанскі-Дубровіцкі, які сабраў у сваёй уласнасці землі Глускай воласці, пабудаваў драўляны замак. Замак стаў цэнтрам новаўтворанага мястэчка Глуск-Дубровіцкі (цяпер Глуск). Умацаванні былі закладзены на месцы гарадзішча часоў Старажытнай Русі. Сістэма абароны асноўвалася на драўляна-земляных фартыфікацыях — вакол замак быў абведзены ровам і земляным валам, на якім стаялі сцены-гародні з бланкаваннем. Замак меў дзве драўляныя вежы, вежу-браму, а таксама невялікую фортку ў бок р. Пцічы.
Пасля смерці сына князя Юрыя — князя Сямёна Юр’евіча, у 1558 годзе, замак да 1626 года быў падзелены паміж нашчадкамі. Урэшце, мястэчка Глуск з замкам цалкам перайшло да князя Канстанціна Аляксандравіча Палубінскага, а пасля 1646 года яго сыну князю Аляксандру Гілярыю. Падчас вайны 1654—1667 гадоў драўляны замак быў у сакавіку 1655 года спалены казакамі.

== Бастыённая фартэцыя ==

Пасля спалення Глуска казакамі соймам Рэчы Паспалітай яму былі нададзены падатковыя льготы. У сваю чаргу Аляксандр Палубінскі пачаў узвядзенне на месцы былога драўлянага замка магутнай бастыённай фартэцыі. Паводле прывілея 1667 года на тэрыторыі фартэцыі было выдзелена месца для касцёла, кляштару і саду манахаў бернардзінцаў.
Сам бастыённы замак мог быць узведзены паміж 1670—1675 гадамі. Фартэцыя была збудавана ў традыцыях распаўсюджанай на той час у Рэчы Паспалітай старагаландскай школы фартыфікацыі: пяцігранны па форме ўнутраны двор акольвалі насыпаныя з пяску і гліны курціны і бастыёны. Яны ўзвышаліся на ўзровень 5—7 метраў над дваром і прыкрывалі абаронцаў ад артылерыйскага абстрэлу. З боку мястэчка ў курціне бліжэй да паўднёвага бастыёна была збудавана трохпавярховая мураваная вежа-брама, якая запіралася, акрамя варот з двух абабітых жалезам палотнішчаў, таксама каванымі герсамі і пад’ёмным мастом-узводам. Унутры замка знаходзіліся розныя гаспадарчыя і жылыя памяшканні, а таксама цэйхгаўз збудаваны ў тэхніцы «прускага муру» і комплекс мураваных касцёла і кляштару бернардзінцаў. З боку Пцічы ў фартэцыю можна было патрапіць праз двухпавярховую Водную браму.
У 1690 годзе пасля смерці дачкі Аляксандра Палубінскага Ганны Марыі Глуск і бастыённы замак пераходзяць у валоданне да яе мужа Дамініка з нясвіжскіх Радзівілаў. Яго ўнук Альбрыхт Радзівіл (1717—1791) адзіны з Радзівілаў абраў Глуск для сталага пражывання. У 1784 годзе ён праз суд спрабаваў аспрэчыць права манахаў-бернардзінцаў на зямлю на тэрыторыі замка.
Пасля XVIII ст. фартыфікацыя прыйшла ў заняпад.

== Сучасны стан ==
У 1944 годзе на тэрыторыі замка быў узарваны бернардзінскі касцёл. Значныя пашкоджанні нанеслі будаўнічыя працы 1970-ых гадоў.

У 1988 на Глускай фартэцыі пачаліся археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам Г. Сагановіча. У гэты ж час па ініцыятыве мясцовых уладаў на яго тэрыторыі пачалося будаўніцтва спартыўнага комплексу ўключна са стадыёнам і крытым фізкультурна-аздараўленчым комплексам, што прывяло да значнага пашкоджання помніка. Пачы

Шыфр : 513В000404
Датаванне : ХVІ–ХVІІІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Глускі_замак
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings