Шыфр : 313Г000045
Датаванне : 1956 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гомельскі_абласны_драматычны_тэатр

Гомельскі абласны драматычны тэатр — драматычны тэатр у Гомелі.

== Гісторыя ==
У 1939—1941 і 1945—1946 гадах існаваў Гомельскі абласны рускі драматычны тэатр. У 1946 годзе з-за адсутнасці памяшкання ён быў пераведзены ў Магілёў і пераўтвораны ў Магілёўскі абласны рускі драматычны тэатр (расфарміраваны ў 1949-м).
У другі раз тэатр у Гомелі быў створаны ў 1954 годзе (як Гомельскі абласны драматычны тэатр). У 1999 годзе тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
На базе тэатра раз у тры гады праходзіць Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы». Гастрольная дзейнасць ахоплівае ў асноўным Беларусь і Бранскую вобласць Расіі.

== Будынак ==
Будынак тэатра адкрыўся ў 1956 годзе (праект 1941 года, архітэктар А. Тарасенка, кансультант І. Жалтоўскі). Прамавугольны ў плане аб’ём мае сіметрычную кампазіцыю. Па галоўнай восі размешчаны цэнтральны ўваход, вестыбюльная група памяшканняў, глядзельная зала партэрна-яруснага тыпу на 800 месцаў, развітая сцэнічная каробка. На галоўным фасадзе шасцікалонны порцік з франтонам, багата дэкарыраваны скульптурай, шматлікімі элементамі класічнай архітэктуры (складанапрафіляваны карніз, цягі, паяскі, ляпныя ўстаноўкі). Калонам карынфскага ордэру адпавядаюць пілястры па перыметры будынку. Інтэр’еры асноўных памяшканняў аздобленыя ляпнінай.
Рэканструяваны ў 2004—2005 гадах. Выкананы капітальны рамонт сістэмы ацяплення будынка, ганка і фасадаў, заменены мікшарны пульт. Размешчаны па адрасе: плошча Леніна, д. 1.

== Дырэктары ==
Валянціна Георгіеўна Рагоўская (1987—2007)
Віктар Іосіфавіч Чэпелеў (2010—2013) — адначасова мастацкі кіраўнік
Мікалай Кабкоў (з 2013)

== Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры ==
Г. Кацман (1954—1965),
М. Ульянаў (1956—1958),
Л. Эльстон (1958—1962),
Ю. Арынянскі (1962—1966),
Ігар Папоў (1966—1974)
К. Пятроў (1974—1976),
В. Кручкоў (1977—1984),
Г. Піменаў (1984—1985),
Г. Прымак (1986—1988),
Лідзія Аляксееўна Манакова (1988—1990),
Б. Насоўскі (1990—1992),
Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1993—1999),
Віктар Іосіфавіч Чэпелеў (2010—2013) — адначасова дырэктар

== Зноскі ==

Шыфр : 313Г000045
Датаванне : 1956 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гомельскі_абласны_драматычны_тэатр
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты