Шыфр : 313В000026
Датаванне : X–XVII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гомельскі_замак

Гомельскі замак — драўляна-земляное абарончае і адміністрацыйнае збудаванне ў горадзе Гомель у Вялікім Княстве Літоўскім. Існаваў у XIV—XVIII ст. Размяшчаўся на высокім правым беразе р. Сож пры ўпадзенні ў яе ручая Гомій (Гамяюк).
Горад узнік у канцы І тыс. н.э. Дзядзінец старажытнага Гомеля знаходзіўся на мысе паміж правым берагам Сажа і левым берагам Гамяюка. Частку мысавай тэрасы плошчай каля 1 га ахоўваў глыбокі роў. У XI—XII ст. дзядзінец з боку Сажа ўмацаваны абарончым валам з землянога насыпу і драўлянага вастраколу. Надвальныя драўляныя канструкцыі ў XIII ст. згарэлі. У XII ст. плошча дзядзінца каля 1,4 га, на ім вялося каменнае будаўніцтва. Паступова дзядзінец старажытнага Гомеля ператварыўся ў феадальны замак.
Па форме замак нагадваў выцягнуты авал даўжынёю прыкладна 200 м і шырынёю 90 м. Яго плошча складала каля 1,3 га. Ад гарадской забудовы Гомеля, што абкружала яго з захаду і поўдня, замак быў аддзелены абарончым ровам шырынёй 30—35 м. Пляцоўка мела сегментападобную форму з перыметрам умацаванняў каля 460 м. Стромкія і высокія схілы ў бок Сажа і Гомія ўдала спалучаліся са штучнымі ўмацаваннямі. Замак меў магутны абарончы вал, драўляныя шмат’ярусныя вежы, сцены-гародні з баявой галерэяй, уязную браму з перакінутым цераз роў пад’ёмным мостам — «узводам». Сцены ўмацаванняў на значную вышыню былі абмазаны глінай, якая засцерагала іх ад гніення і выконвала проціпажарную ролю. 3 замка патаемны падземны ход вёў да Сажа, адкуль у час аблогі бралі ваду.
3 канца 1-й трэці XIV ст. Гомель быў парубежным умацаваным горадам н

Шыфр : 313В000026
Датаванне : X–XVII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гомельскі_замак
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты