Царква Раства Прасвятой Багародзіцы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Паводле звестак на 1763 год Хатынь уваходзіла ў парафію грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Святога Мікалая Лагойскага дэканата[1].
У канцы XVIІІ стагоддзя ў Хатыні была пабудавана барочная драўляная грэка-каталіцкая царква Нараджэння Дзевы Марыі. Храм асвяцілі 6 лістапада 1794 года. Пасля ліквідацыі ў 1839 годзе ўніі і пераводу грэка-каталікоў у праваслаўе ў Хатыні знаходзілася царква Раства Багародзіцы. Сярод вернікаў налічвалася 25 мужчын і 25 жанчын[1].
Побач з царквой стаяла званіца на чатырох слупах, накрытая драніцай, з трыма званамі вагай 50.30 і 23 фунты (адпаведна 22,7, 13,6 і 10,4 кг) і старадаўнія могілкі[1].
Храм згарэў у канцы лета 1943 года.
У час рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу ў 2022-2023 гадах царква і званіца былі адбудаваныя па інвентарных апісаннях, датаваных пачаткам XIX стагоддзя, а таксама па апісаннях хатынскага храма канца XVIII стагоддзя, што захаваліся ў Нацыянальным гістарычным архіве[2].
18 сакавіка 2023 года адбылося асвячэння царквы Раства Прасвятой Багародзіцы, якое правёў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.