Шыфр : 612Г000385
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Хлеў_з_Солана

Хлеў пачатку XX стагоддзя з в. Солан Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо, дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь». Размешчана адразу за хатай з Ісерна.

== Гісторыя ==
Хлеў быў пабудаваны селянінам Аляксеем Кадушкіным. У асобнай загарадцы злева ад уваходу стаяў конь, справа захоўвалася неабмалочанае жыта. Прамежак пасярэдзіне хлява выкарыстоўваўся як ток. У 1928 г. унутраная планіроўка хлява была зменена. Злева ад уваходу, дзе раней стаяў конь, зроблены загарадкі для каровы і парасят, справа — для цяляці і саломы. У 1934 г. заменена саламяная страха. У 1956 г. хлеў накрыты гонтавым дахам. Затым у пачатку 1980-х гг. пабудову накрылі толем.

== Архітэктура ==
Хлеў уяўляе зрубную пабудову, прамавугольную ў плане. Падмурак каменны. Зруб з кругляка, вугал «у чашку» з астаткам. Задняя падоўжная сцяна мае камбінаваную вяночна-слупавую канструкцыю. Страха двухсхільная, накрыта саломай, мае кроквенную сістэму.

== Зноскі ==

Шыфр : 612Г000385
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Хлеў_з_Солана
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты