Ходасавічы — група археалалічных помнікаў (неалітычнае паселішча, курганныя могільнікі, селішча ранняга сярэдневякоўя) каля в. Ходасавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
== Паселішча ==
Паселішча часоў неаліту (3-е — пачатку 2-га тыс. да н.э.) даследавана ў 1959—1963 гадах. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, сякеры, разцы, скрабкі, рэшткі грабеньчата-ямачнай керамікі і інш. На тэрыторыі паселішча размешчаны 2 курганы сярэднедняпроўскай культуры.
== Могільнікі ==
Могільнік-1 размешчаны за 3,5 — 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Хоршава, уздоўж карэннага берага воз. Добрае. 55 насыпаў дыяметрам 0,5—9 м, вышынёй 0,4—20 м. Даследаваў у 1956—1963 гг. I. I. Арцёменка, які раскапаў у паўднёвай частцы некалькі курганоў эпохі неаліту і бронзавага веку. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, рэшткі ляпнога посуду, акулярападобныя бронзавыя падвескі і інш. У 1969 г. Г. Ф. Салаўёва даследавала 6 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, у 4 курганах галавой на захад, у 2 — на ўсход. Знойдзены ганчарны гаршчок і абломкі ляпной пасудзіны V—VII стагоддзяў, пазалочаныя шкляныя пацеркі, медныя і шкляныя пярсцёнкі, бісер, абломкі шыйнай грыўні і крыжыкаў, крыжападобныя і змеегаловападобныя падвескі, жалезны нож. Датуецц