Месца : Мінск
Архітэктурны стыль : руска-візантыйскі стыль
Датаванне : з 1994
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Храм_у_гонар_абраза_Божай_Маці_«Усіх_гаротных_Радасць»_(Мінск)

Храм у гонар абраза Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Храмавы комплекс памяці ахвяр чарнобыльскай катастрофы. Знаходзіцца на вул Прытыцкага.

== Гісторыя ==

Будаўніцтва царквы пачата ў жніўні 1994 годзе паводле праекта архітэктара М. Дзятко. У дзень прастольнага свята 6 лістапада 1994 года мітрапаліт Філарэт здзейніў малебен на пачатак будаўніцтва сабора і залажыў у яго падмурак капсулу з памятнай граматай.

== Архітэктура ==
Аўтары праекта комплексу архітэктар М. Дзятко і настаяцель храма, член Саюза архітэктараў Беларусі І. Карасцялёў. У аснову архітэктурна-мастацкай трактоўкі пакладзены царкоўна-візантыйскі стыль.
Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Пяцікупальны 4-стоўпны сабор умяшчальнасцю ў 1000 вернікаў завершаны сферычным купалам. У традыцыях старажытнабеларускага царкоўнага дойлідства ў дэкаратыўнай апрацоўцы храма выкарыстана кераміка. Высока ўзняты на цокальны паўпаверх храм артымаў магчымасць мець пад сабой малую хрысцільную царкву. На сценах храма адзначаны на асабістых плітах назвы гарадоў і вёсак, трапіўшых пад чарнобыльскую бяду. У храме прыдзелы ў імя прападобнага Серафіма Сароўскага (размешчаны ў крыпце) і ў імя велікамучаніка Панцеляімана — глыбока шаноўнага ў народзе лекара.

 

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Месца : Мінск
Архітэктурны стыль : руска-візантыйскі стыль
Датаванне : з 1994
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Храм_у_гонар_абраза_Божай_Маці_«Усіх_гаротных_Радасць»_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты