![](https://archivarta.by/wp-content/uploads/2023/02/Ikaznienski-zamak.-Іказьненскі-замак-T.-Makouski-1613.jpg)
Іказненскі замак — колішні замак у в. Іказнь.
== Гісторыя ==
Замак і «места» Іказнь закладзены ў 1504 годзе браслаўскім старастам Іванам Сапегам на падставе прывілея караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка. У 1515 годзе маскоўскія войскі аблажылі замак і спалілі мястэчка. Польскі гісторык А. Гваньіні ў 2-й палове 16 ст. адзначаў, што «Іказнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава ў 2 мілях ляжыць». У Інфлянцкую вайну (1558—1583) Сапегі размясцілі ў 1561 г. у замку значны гарнізон наёмных войскаў. Пасля Яна Сапегі мястэчкам і замкам па частках валодалі князі Пронскія, Страбоўскія, Сіняўскія і Езлавецкія. Апошнія ў 1589 годзе прадалі замак разам «з арматамі і стрэльбамі» Яну Сапегу за 15 тыс. злотых. У 1654 годзе замак быў узяты, а мястэчка разрабавана маскоўскімі войскамі. Разбурэнне замка прыпадае на перыяд Паўночнай вайны 1700—1721, у якой Сапегі прынялі бок С. Ляшчынскага і шведскага караля Карла XII.
== Аріхтэктура ==
Займаў паўднёва-ўсходні край вострава Замак на возеры Іказнь. Узвышаная частка пагорка (55х30 м) з поўначы і ўсходу была абведзена мурам таўшчынёй 2 м, складзеным з валуноў і цэглы ў тэхніцы паласатай муроўкі. Заходні бок ахоўваўся гліняным валам, на якім былі драўляныя сцены. На паўднёвым краі замкавага пагорка стаяла мураванае збудаванне (20х18 м, таўшчыня сцен 2 м) з цэглы і валуноў, зробленае ў адной тэхніцы з мурам. У паўднёвым куце пагорка на курганападобным насыпе стаяла драўляная вежа. На ўсходнім рагу замка ўзвялі пяцівугольную вежу-рандэль з валунна-цаглянымі сценамі таўшчынёй 2 м. Схілы замкавага пагорка амаль да самай вады былі забрукаваны. Уезд у замак размяшчаўся па цэнтры заходняй сцяны. Падыходы да замка і ўсю астатнюю тэрыторыю вострава займаў падзамак. З поўдня і паўдневага-захада ён быў абнесены земляным валам вышынёй каля 2 м з драўлянымі канструкцыямі на ім. Пад замкам, у паўночным-заходнім ба