Бешанковіцкая Ільінская царква — праваслаўны храм, архітэктурны помнік рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудаваная ў Бешанковічах у 1866—1870 гг.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
== Архітэктура ==
У архітэктуры мураванага будынка адчуваецца імкненне да пампезнай манументальнасці, буйнамаштабнасці. Збудаванне цэнтрычнай крыжова-купальнай пяцігалоўкавай кампазіцыі, узнятай на высокі цокаль. Два перпендыкулярна скрыжаваныя нефы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам з шатром і макаўкай. Аналагічныя меншыя па маштабе завяршэнні маюць квадратныя ў сячэнні вуглавыя вежы-званіцы. Гэта надае сілуэту храма стракатасць, пірамідальнасць, раўнаважкасць агульнай масы і частак будынка. У інтэр’еры крыжовыя скляпенні перакрыцця падтрымліваюцца чатырма слупамі.
У афармленні інтэр’ера выкарыстана алейная трафарэтная размалёўка.
== Літаратура ==
Свята-Ільінская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 23.
Бешенковичская Ильинская церковь // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 60—61. — 536 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0525-6.
Бешенковичская Ильинская церковь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 382.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).